Майстар-кляса “Як пісаць эсэй?”

 6 жніўня 2016 г. у межах прыёмнай кампаніі ECLAB адбудзецца майстар-кляса Вольгі Раманавай “Як пісаць эсэй?”. Працягласьць навучаньня з 15.00 да 17.40.

Майстар-кляса будзе складацца з двух этапаў:
– Афлайн-занятак у групе колькасьцю ня больш за 15 чалавек;
– Самастойнае напісаньне эсэя па адным з прапанаваных пытаньняў. Кожны эсэй, высланы на працягу тыдня (да 13 жніўня), будзе прачытаны і ацэнены выкладчыкамі ECLAB, якія дадуць свае камэнтары і рэкамэндацыі.

Аўтары тых эсэяў, якія атрымаюць высокую ацэнку, атрымаюць залік па першым этапе адбору ў ECLAB і будуць запрошаныя на сумоўе, якое пройдзе ў верасьні.

Каб прыняць удзел у майстар-клясе, неабходна адправіць заяўку праз эл. адрас: [email protected] з пазнакай “Майстар-кляса”. У заяўцы трэба пазначыць імя, прозьвішча, узрост, род дзейнасьці.

Апошні тэрмін падачы заявак: 4 жніўня 2016 г., 20:00.

Кошт удзелу ў мерапрыемстве: 13 BYN.

Падрабязную інфармацыю пра занятак глядзіце па спасылцы.

belngo.info

29 ліпеня 2016