Стартавала кампанія "Будзьма!"

1 кастрычніка страртавала кампанія "Будзьма!".

Ініцыятарамі выступілі МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў, ГА Таварыства беларускай мовы, суполка Пагоня пры БСМ, МГА Гісторыка, творчы калектыў альманаху pARTisan, ГА Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларуская музычная альтэрнатыва, інтэрнэт-супольнасць www.moladz.org, інтэрнэт-супольнасць Шлях да Беларусі, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Радыё Рацыя.

Адной з мэтаў кампаніі ёсць абяднаць беларусаў і абудзіць у іх інтарэс да культуры сваёй краіны.

Да кампаніі можна далучыцца як персанальна, так і калектыўна: арганізацыяй ці ініцыятывай. Кантакты каардынатараў кампаніі: + 375 29 6320092 (Алена Макоўская),  + 375 29 6258378 (Ніна Шыдлоўская), + 375 29 6273550 (Севярын Квяткоўскі).

Больш падрабязна чытайце на сайце www.budzma.org

2 кастрычніка 2008