Адбыўся другі выпуск у Цяпліцы моладзевых ініцыятыў

Рэгіён:
23.04.2021
Адбыўся другі выпуск у Цяпліцы моладзевых ініцыятыў

17 красавіка ў Цяпліцы моладзевых ініцыятыў адбыўся фінал. Падчас выпускной сустрэчы  былі прадстаўлены канчатковыя 4 праекта, над якімі ўдзельнікі і ўдзельніцы працавалі на працягу ўсяго курса.

На выпускны вечар навучэнцы падрыхтавалі прэзентацыі сваіх праектаў.

Сярод іх:

 “Сацыяльная адаптацыя сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю” (Чайкоўская Вольга, Калач Вікторыя, Васькова Паліна, Давідовіч Алена.)

 “Перазагрузка“(Таццяна Петушок, Аксана Шэйка, Алена Гук)

  “Згуртаванне сем’яў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу праз актыўную сумесную дзейнасць і падтрыманне ЗЛЖ” (Нітачкіна Анастасія,  Міхееў Ягор,  Цімакоў Мікіта, Вянісяцкая Святлана).

“Вандруй ўлегцы” (Андрэй Наздрын, Мікалай Емяльянаў, Таццяна Рогава)

Падчас імпрэзы кожны праект атрымаў фідбэк і парады ад экспертаў і аднакурснікаў.

Інтэнсіўны навучальны курс распачаўся 20 лютага і складаўся з 7 трэнінгаў, адзін з іх быў трохдзены і адбываўся за горадом.

Уся праграма курса была пабудавана такім чынам, каб навучэнцы атрымалі важныя для жыцця кампетэнцыі: мэтавызначэнне, планаванне дзейнасці, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў, аргументацыя ўласнай пазіцыі і актыўнае слуханне.

Так , 20 лютага, арганізатары і трэнеры Цяпліцы Лана Руднік і  Вітаўт Руднік прэзентавалі  праграму і і пазнаемілі ўдзельнікаў з  камандай, а таксама правялі  трэнінг – “Мэтавызначэнне”.

27-28 лютага трэнерка Ірына Белая правяла трэнінг “Я-грамадзянін”.

З 6 па 8 сакавіка на выяздным трэнінгу разам з Ірынай Белай вызначалі, што такое асертыўная камунікацыя і як кіраваць канфліктамі.

14 і 21 сакавіка адбыліля трэнінгі на тэму: “Уводзіны ў вырашэнне грамадска-значных праблем”. Трэнеры –  Сяргей Салей, Ірына Краскоўская.

28 сакавіка і 3 красавіка ўдзельнікі разам з трэнерамі  Сяргеем Салеем і Ірынай Краскоўскай вучыліся распрацаўваць праект сваёй мары. 

Падчас урачыстай сустрэчы  ўдзельнікі і удзельніцы Цяпліц атрымалі сэртыфікаты аб паспяховым заканчэнні курса.

Віншуем усіх, хто дайшоў да фіналу і зычым поспехаў у рэалізацыі распрацаваных у межах Цяпліцы ініцыятыў!

Цяпліца моладзевых ініцыятыў  ладзіцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач».

http://3sektar.by/news/adbyusja-drugi-vypusk-u-cjaplicy-moladzevyh-inicyjatyu.html