Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021

Рэгіён:
19.04.2021
Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021

Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021. Праграма дапаможа новым лідарам/лідаркам атрымаць навыкі ды веды, неабходныя для актыўнай ды канструктыўнай гарадской дзейнасці ў рэгіёнах і буйных гарадах краіны. Навучанне будзе адбывацца анлайн.

Заяўкі прымаюцца да 23 красавіка.

Belarus Urban Fellowship-2021 — гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашыя гарады лепш.

Для каго разлічана наша праграма?

Малады лідар/лідарка да 35 год

Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў.

Жаданне ды ідэі як змяняць нашы гарады да лепшага

Урбаністыка, гарадскі актывізм, экалогія, арганізацыя культурніцкіх мерапрыемстваў або нешта іншае — мы дапаможам развіць твае навыкі ў гэтых сферах

Разуменне як веды, атрыманыя на Belarus Urban Fellowship, дапамогуць далей у дзейнасці

Як будзе праходзіць навучанне?

1. Навучанне будзе адбывацца з 1 па 22 мая

2. Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2-3 гадзіны.

3. Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў, у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія і піяр-кампаніі ды шмат іншага.

4. Сесіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету

Мы прымаем заяўкі на ўдзел да 23 красавіка.
Пра вынікі адбору паведамім 26-27 красавіка.

Калі ў вас засталіся пытанні адносна Belarus Urban Fellowship 2021, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай "Belarus Urban Fellowship 2021".

Падрабязна гл. https://newbelarus.vision/urban-fellowship-2021/

Running Sneakers Store | Nike Air Force 1'07 Essential blanche et or femme - Chaussures Baskets femme - Gov