Mama Cash (Фонд “Мама Кэш”)

 

Паштовы адрас:
P.O. Box 15 686
1001 ND Amsterdam
The Netherlands
 
Тэл.: (+31 20) 6893634
Факс:  (+31 20) 6834647
Вэб-сайт:  www.mamacash.org
Эл.пошта:
 
Мэты дзейнасці Фонду:
Mama Cash – гэта незалежны жаночы фонд, які падтрымлівае жаночыя групы і ініцыятывы (арганізацыі, сябрамі і мэтавымі групамі якіх з’яўляюцца жанчыны).
 
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
У адпаведнасці з новым стратэгічным планам на 2009 – 2013 гг., падтрымка размяркоўваецца з улікам наступных прыярытэтаў:
 
Прыярытэт 1: Гранты арганізацыям і ініцыятывам, якія працуюць па тэмам “Цела”, “Грошы” і “Голас”.
 
Цела
·         бяспека ў сям’і і грамадскіх месцах
·         добраахвотнасць у адносінах да ўласнага цела, рэпрадукцыйных функцый
·         права свабодна выбіраць партнёраў
·         сексуальная бяспека жанчын
·         права прымаць рашэнне адносна палавой ідэнтыфікацыі
 
Грошы
·         эканамічныя сістэмы, у якіх не існуе эксплуатацыі жанчын
·         аднолькавая плата за аднолькавую працу, бяспека на працоўным месцы
·         выкананне нацыянальнага і міжнароднага працоўнага заканадаўства
·         барацьба супраць таргоўлі жанчынамі
·         эканамічныя сістэмы, якія не перашкаджаюць навакольнаму асяроддзю
 
Голас
·         прыняцце рашэнняў і лідэрства ў сям’і, грамадстве, на нацыянальных і міжнародных форумах
·         выкарыстанне мастацтва, сродкаў масавай інформацыі, культуры для змянення адносін і паводзін
·         удзел у барацьбе за мір
·         узмацненне правоў чалавека і сацыяльная справядлівасці ў адносінах да жанчын
 
Прыярытэт 2: Падтрымка жаночых груп, якія з’яўляюцца аб’ектамі дыскрымінацыі.
 
Прыярытэт 3: Падтрымка арганізацый і сетак з невялікім гадавым бюджэтам.
 
Не падтрымліваюцца:
·         арганізацыі, місія якіх не прадугледжвае абарону правоў жанчын
·         арганізацыі, якімі кіруюць мужчыны
·         арганізацыі, якія займаюцца аказаннем гуманітарнай дапамогі, распрацоўкамі, барацьбой з беднасцю, а таксама такой дабрачынная дзейнасцю, як:
  • праграмы крэдытавання
  • фармальная адукацыя і прафесійная падрыхтоўка
  • аказанне сацыяльных ці медыцынскіх паслуг
·         арганізацыі, якія залежаць, атрымліваць фінансаванне ці падтрымку ад палітычных партый, дзяржаўных органаў, рэлігійных устаноў
·         камерцыйныя арганізацыі
·         фізічныя асобы
·         навуковыя даследванні
·         стыпендыі
·         гранты на паездкі
 
Віды падтрымкі:
·         агульная падтрымка (general support grants)
·         падтрымка праграм, праектаў, ініцыятыў
·         гранты (на адзін год і на некалькі гадоў, але не больш трох)
За перыяд 12 месяцаў арганізацыя ці сетка арганізацый можа атрымаць толькі адзін грант.
 
Памер гранта:
Ад €5.000 да €50.000 за год
 
Як падаваць заяўку:
Заяўкі можна падаваць круглы год.
Перш за ўсе, падаецца ліст-канцэпыя і бюджэт. Прыкладна праз тры тыдні арганізацыя атрымае абгрунтаваны адказ аб выніку разгляду ліста-канцэпцыі і бюджэту.
Наступны этап (калі не прынята рашэнне адмовіць) – абмеркаванне канцэпцыі і дазвол на падрыхтоўку і падачу поўнай заяўкі (ці адхіленне канцэпцыі).
 
Тэрмін разгляду заявак
Рашэнне аб падтрымцы ці адхіленні поўнай заяўкі прымаецца прыкладна праз чатыры тыдні пасля падачы заяўкі.
Увесь працэс – ад падачы ліста-канцэпцыі да атрымання рашэння адносна поўнай заяўкі – займае пракладна чатыры месяцы.
 
Куды адсылаць заяўку:
 
Па электроннай пошце:
 
Па пошце:
Mama Cash / Programmes Team
P.O. Box 15686
1001 ND Amsterdam
The Netherlands
 
Па факсу:
+31 20 683 46 47
10 жніўня 2009