Дыскусійны праект “Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”

Месца правядзення дыскусій – кнігарняЎгалерэі (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А)

  Творчая прастора BYBOOKS, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", выдавецкая серыя “Кнігарня “Наша Ніва” прадстаўляюць дыскусійны праект “Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”
 
“Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Кнігарня Наша ніва, 2007) і “Пакахай мяне, калі ласка” (Кнігарня пісьменніка, 2009) – два зборнікі жаночай прозы, падрыхтаваныя незалежнымі выдавецкімі ініцыятывамі.
 
Што будзем рабіць:
Збіраемся тройчы ў кнігарніЎгалерэі (пр. Незалежнасці, 37А) і размаўляем пра тое, ЧЫМ ЁСЦЬ  СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЖАНОЧАЯ ПРОЗА.
Заўсёды з намі – таленавітыя аўтаркі, удзячныя чытачы, цвярозыя крытыкі і тыя, хто хоча ведаць, чаму можа навучыць сваіх і чужых дзяцей жанчына, якая стварае літаратуру.
 
Як гэта будзе адбывацца:
 
Першая дыскусія праходзіць сярод літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Гаворым пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці.
Мадэратары: Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч
Дыскусанты: : Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў,  Аляксандра Дынько, Барыс Пятровіч
 
У другой дыскусііўдзельнічаюць актывісткі жаночых рухаў і самотныя змагаркі за правы жанчын. Адказваем на пытанне: ці мяняе гэтая літаратура сучасную беларускую жанчыну, а калі мяняе, то ў які бок. Мадэратары: Аляксандра Дынько і Яўгенія Іванова
 
На трэцюю дыскусію прыйдуць студэнты-інжэнеры, -псіхолагі і медыкі. Гаворым пра тое, ці цікава гэта ўсё чытаць, і як інтарэс да такой літаратуры залежыць ад прафесіі. Мадэратар: Анатоль Івашчанка
 
Навошта ўсё гэта трэба:
Каб зразумець, хто гэта піша і хто гэта чытае. Каб даведацца, ці ёсць нешта адметнае у жаночым спосабе пісьма і бачання свету. Каб звесці разам жывых жанчынаў і літаратурных герояў. Каб сустрэцца і сказаць адзін аднаму прыемныя і важныя словы.
 
Гэта адкрытыя дыскусіі -- ПРЫЙДЗІ І СКАЖЫ СВАЁ СЛОВА!
 
8 красавіка а 19  гадзіне адбудзецца дыскусія першая: “Kinder – Küche – Kirche – Knihi”
Тэмы для абмеркавання: 
  1. Праблема тэрміналогіі. Жаночая літаратура vs мужчынскай літаратуры
  2. Зборнікі з удзелам выключна жанчын-аўтарак: ружовае гета ці спроба заявіць пра сябе, зрабіць сябе бачнай.
  3. Падыходы да вывучэння і аналізу літаратурнай творчасці жанчын: акадэмічная прастора і інстытут крытыкі
 Месца правядзення дыскусій – кнігарняЎгалерэі (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А)
 
Кіраўнік праекта:
Аляксандра Дынько,
каардынатар творчай прасторы BYBOOKS
 
Кантакт:
+375 29 872 26 35
+375 44 754 58 91
skype: alaksandra.dynko
Таццяна Печанко
прэс-сакратар МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
 
8 красавіка 2010