|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
5 сьнежня а 19.00 у Інстытуце імя Гётэ ў Менску (вул. Веры Харужай, 25/3, канфэрэнц-заля, 4-ы паверх) адбудзецца прэзэнтацыя беларускага і расейскага перакладаў кнігі Ёнаса Люшэра “Вясна барбараў”.
Публіка зможа ня толькі, разгледзець шматгранны працэс перакладу, але й далучыцца да абмеркаваньня шырокага спэктру пытаньняў: ад таго, што ж такое арыгінал і ці існуе ён наагул, да пытаньня, на якое часта даводзіцца адказваць у нашай краіне: ці варта перакладаць на беларускую мову тое, што ўжо ёсць у перакладзе на расейскую.
У імпрэзе бяруць удзел: Марыя Зоркая (Масква), перакладчыца; Ірына Герасімовіч (Менск), перакладчыца, Ёнас Люшэр, аўтар і мадэратар, Максім Карасьцялёў, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы (мастацкае чытаньне), Сяргей Паўлавіцкі, перакладчык.
Уваход вольны. Даведкі: +375 17 2377119,
belngo.info