Вернем у Беларусь чарговы рарытэт!

 Музей гісторыі Магілёва аб’явіў дабрачынную акцыю па збору сродкаў для выкупу кнігі беларускага шляхціца ВкЛ, ваеннага тэарэтыка, інжынера і гуманіста Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”.

Французскае выданне кнігі 1651 года захавалася ў добрым стане і сёння знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Мінску. Калекцыянер прызначыў за яе суму ў 15 000 еўра. Грошы за кнігу трэба ўнесці да 1 верасня, інакш унікальнае выданне можа пакінуць Беларусь.
“Вялікае мастацтва артылерыі” на працягу 200 гадоў было вучэбным дапаможнікам для артылерыстаў усяго свету. Па ім вучыліся Ньютан і Напалеон. Паводле сцвярджэнняў заходніх гісторыкаў Пётр I у Кенігсберзе ў 1698 году “бомбардирское” майстэрства вывучаў на падставе нямецкага выдання гэтага трактата 1676 года. Выказаныя ў дадзеным творы ідэі апярэдзілі свой час і заклалі асновы сучаснага ракетабудавання. “Ні адна дзяржаўная ўстанова Беларусі не мае падобных экзэмпляраў кнігі, а аналагічныя выданні налічваюць 27 асобнікаў ва ўсім свеце. Яшчэ ў XIX стагоддзі яны сталі букіністычнай рэдкасцю, а ў XXI стагоддзі практычна зніклі з кніжных кірмашоў”, - гаворыцца ў афіцыйным лісце адміністрацыі Музея гісторыі Магілёва.
 
Далей на http://pomniki.budzma.org/news/muzyey-historyi-mahilyova-zbiraye-srodki-dlya-vykupu-knihi-vyalikaye-mastactva-artylyeryi
 
28 чэрвеня 2012