HrodnaIdeaLab: робім жыццё свайго горада лепшым

Рэгіён:
01.05.2021
HrodnaIdeaLab: робім жыццё свайго горада лепшым

Папулярызацыя гісторыі свайго горада, дапамога людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, наладжванне дыялога паміж пакалення, творчыя ініцыятывы – гэта далёка не поўны спіс ініцыятываў, заяўленых на ўдзел у HrodnaIdeaLab.

Гэта эксперыментальная праграма, накіраваная на пошук і падтрымку мясцовых ініцыятыў, мэтай якіх з’яўляецца вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

Заяўкі на ўдзел у праграме падалі сёлета 15 каманд. Большасць з іх удзялі ўдзел у першай онлайн сустрэчы, якая адбылася 30 красавіка.

У час сустрэчы яе ўдзельнікі каротка прадставілі свае ідэі, даведаліся пра ўмовы ўдзелу ў праграме.

Асобны блок праграмы быў прысвечаны прэзентацыі праектнага падыхода да распрацоўкі мясцовых ініцыятыў.

Па выніках сустрэчы ўдзельнікі атрымалі заданне падрыхтаваць абгрунтаванне патрэбаў у рэалізацыі сваіх ініцыятываў, прааналізаваць прычыны і наступствы існавання тых праблемаў, якія будуць вырашацца ў межах заяўленых ініцыятываў.

HrodnaIdeaLab  ладзіцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач».

http://3sektar.by/news/hrodnaidealab-robim-zhyccjo-svajgo-gorada-lepshym.html