|
|
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Гомельская праўда
11.01.12 Пад такой назвай у Гомелі прайшоў фестываль народнай каляднай песні, удзел у якім прынялі захавальнікі аўтэнтычнай спеўнай традыцыі з вёсак Стаўбун (гурт «Стаўбунскія вячоркі»), Старое Сяло (гурт «Рэчанька»), а таксама маладыя пераемнікі народнай традыцыі з Гомеля (спеўны гурток ГМКГА «Талака»).
Усе ўдзельнікі і гледачы святочнага гуляння мелі магчымасць не толькі ўлагодзіць свой слых сапраўднымі каляднымі песнямі, але яшчэ пачаставацца каляднай куццёй і прагледзець старадаўняе майстэрства батлеечнага тэатра. Жарты і смех не сціхалі на працягу ўсяго фэсту: гарэзлівая каза з павадыром, мядзведзь з мядзведнікам і цыганка з кабылай увесь час падымалі і без таго вясёлы настрой гледачоў. І самае галоўнае, калі з вуснаў вясковых жанчын лілася сапраўдная аўтэнтычная песня «Талакі» і гарадская моладзь падхоплівала яе, сэрца перапаўнялі любоў і гонар да нашага беларускага, такога ўнікальнага і непаўторнага.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.
