Нашы ў Страсбургу

2(310) 15.01.2004 Аляксандр Мілінкевіч, старшыня закрытага ўладамі гродзенскага грамадскага аб'яднання "Ратуша", учора выступіў у Страсбургу на адкрытым сходзе дэлегацыі Еўрапейскага парламента па пытаннях супрацоўніцтва з Беларуссю, Украінай і Малдовай з дакладам пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. У праграме візіту запланавана сустрэча гродзенскага грамадскага дзеяча з кіраўніком дэлегацыі Янам Марцінусам Віерсмай, а таксама з афіцыйнымі прадстаўнікамі Еўракамісіі — урада аб'яднанай Еўропы. Падчас гэтых сустрэч будуць абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Еўрасаюза з грамадскімі арганізацыямі нашай краіны.
23 студзеня 2004