Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Маніторынг беларускай прэсы → Звязда
№ 211 (26076), 3.11.2007 Новыя праекты міжнароднай праграмы "Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi" будуць ажыццёўлены ў раёнах Беларусi, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай аварыi.
№ 220(26085), 20.11.2007 17 лiстапада ў Палацы Рэспублiкi прайшоў устаноўчы сход Рэспублiканскага грамадскага абяднання "Белая Русь". Лiдарам арганiзацыi, якая ставiць сваёй мэтай падтрымку дзеючых уладаў i праводзiмай iмi палiтыкi, стаў мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў.
№ 188 (26053), 03.10.2007 Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, указ аб гэтым кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 кастрычніка.
№ 192 (26057), 09.10.2007 Сёлета пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКА ў 36-ы раз праводзiўся эпiсталярны конкурс. Гэта значыць, што мiльёны маладых людзей (да 15 гадоў) з усiх куточкаў свету, згодна з зададзенай тэмай, пiсалi (на гэты раз) мiльёны лiстоў людзям, жыхарам планеты ад iмя… дзiкай жывёлiны, якой пагражае небяспека з-за змяненняў у прыродных умовах i клiмаце...
№ 178 (26043), 20.09.2007 У кастрычніку гэтага года эканамічнае правасуддзе Беларусі адзначыць 85-годдзе з дня ўтварэння. З нагоды гэтай юбілейнай даты суддзі і спецыялісты Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю, агульных судоў, пракуратуры 21 верасня 2007 года з 10.00 да 12.00 правядуць "Дзень прыёму грамадзян".
№ 179 (26044), 21.09.2007 Незвычайную патрыятычную акцыю "Моладзь Расіі і Беларусі за мір" правялі 20 верасня ў Мінску дзеці дзвюх краін.
Звязда № 170 (26035), 08.09.2007 З 10 верасня працэдура ўзгаднення назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый будзе праходзіць ва ўпраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства юстыцыі Беларусі Ніна Дубовік.
№169(26034), 07.09.2007. Учора самая масавая маладзёжная арганізацыя Беларусі БРСМ адзначала пяцігадовы юбілей. У Мінску прайшоў рэспубліканскі актыў БРСМ "5 гадоў разам", прысвечаны гэтай знамянальнай даце. У ім удзельнічалі дэлегацыі Сірыі, Венгрыі, Расіі, Грузіі, Украіны, Арменіі, пасол Венесуэлы, ветэраны моладзевага руху дзяржавы.
№ 105 (25970),8.06.2007 Учора ў Магiлёўскiм абласным драматычным тэатры прайшла ўрачыстая цырымонiя ўручэння прэмiй Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi. У мерапрыемстве ўзялi ўдзел кiраўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiя дзеячы.
№ 105 (25970),8.06.2007 IV зезд Беларускага таварыства iнвалiдаў пройдзе з 11 па 13 чэрвеня ў Вiлейскiм раёне. Пры гэтым, як паведамiў старшыня таварыства Уладзiмiр Патапенка, адным з галоўных на зездзе стане пытанне працоўнай рэабiлiтацыi людзей з абмежаванымi магчымасцямi.
№ 98 (25963), 30.05.2007 Беларускае грамадскае абяднанне «Яблык» у блiжэйшы час павiнна быць лiквiдавана. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла кiраўнiк «Яблыка», дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вольга Абрамава.
№ 83 (25948), 5.05.2007 У час сесii Эканамiчнага i Сацыяльнага Савета ААН у Нью-Йорку Беларусь аднагалосна абрана ў склад Статыстычнай камiсii ААН на 20082011 гады i ў склад Выканаўчага савета Мiжнароднага вучэбнага i навукова-даследчага iнстытута ААН па паляпшэнню становiшча жанчын на 20072009 гады.
№ 92 (25957) ,22.05.2007 19 мая адбылося пашыранае пасяджэнне прэзiдыума Гродзенскага абласнога грамадскага абяднання «Белая Русь». Прыняты зварот да грамадзян Беларусi з заклiкам падтрымаць яго iнiцыятыву i паўсюдна стварыць рэгiянальныя грамадскiя арганiзацыi «Белая Русь» у падтрымку курса, якi праводзiцца кiраўнiком дзяржавы. У вынiку можа быць створана рэспублiканскае грамадскае абяднанне.
№ 74 (25939), 21.04.2007 У сераду ў нашай краiне зафiксавалi першага салаўя птушку 2007 года. Убачыў i пачуў яго старшыня Лунiнецкага раённага аддзялення АПБ Мiкалай Лаўнiковiч.
№769 (25936),12.04.2007 Сёлета пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКО ў 36-ы раз праводзiцца эпiсталярны конкурс. Гэта значыць, што мiльёны маладых людзей (да 15 гадоў) з усiх куточкаў свету напiшуць мiльёны лiстоў жыхарам планеты ад iмя… дзiкай жывёлiны, якой пагражае небяспека з-за змяненняў у прыродных умовах i клiмаце… I потым, тое ж бюро СПС, вызначыць, у каго гэта атрымалася лепш на мiжнародным узроўнi.
№ 63 (25928),4.04.2007 Беларускае таварыства сяброўства i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi прадставiла выставу легендарнага нямецкага мастака Хельмута Малецке. Неардынарны чалавек, адораны рознымi талентамi, да таго ж не пазбаўлены рашучасцi, Хельмут Малецке пакарыў свет i ўвайшоў у гiсторыю Германii яшчэ i дзякуючы сваёй грамадзянскай пазiцыi.
№ 64 (25929),5.04.2007 14 красавiка Мiнiстэрства лясной гаспадаркi плануе правесцi агульнарэспублiканскую добраахвотную акцыю «Дзень лесу-2007». У гэты дзень плануецца высадзiць 10 мiльёнаў дрэў лясных парод, заклаўшы такiм чынам новыя лясы для нашчадкаў.
№51(25916), 17.03.2007 Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Йозеф Блатэр, які прыбыў ў Мінск, узнагароджаны ордэнам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
№44(25909), 06.03.2007 Сёлета рашэннем Рэспубліканскага савета ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны птушкай года быў абраны салавей.
№46(25911),10.03.2007 ГА Беларускі саюз жанчын пераходзіць да стварэння арганізацый па галіноваму прынцыпу. Па словах сустаршыні БСЖ А.Моравай гэта дабратворна адабецца на дзейнасці арганізацыі па абароне інтарэсаў сямі і жанчын.
№32(25897), 16.02.2007 У выступленні на жалобным мітынгу кіраўнікі Беларускага саюзаветэранаў вайны ў Афнганістане (БСВВА), які прдстаўляе інтарэсы амаль 30 тыс. беларускіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, падзякавалі кіраўніцтву краіны за падтрымку.
№22(25887), 2.02.2007 Пачынаецца рэалізацыя трэцяга этапу беларуска-ўкраінска-малдаўскай праграмы па барацьбе з незаконным абаротам і гандлем наркатычнымі сродкамі. Для гэтага Еўрапейская камісія і Праграма развіцця ААН выдзелілі 670 тыс. еўра на два бліжэйшыя гады.
№ 246 (25835), 16.11.2006 Упершыню ў Беларусi прайшоў адкрыты чэмпiянат Беларускага фiзкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» па службоваму мнагаборству кiнолагаў i iх гадаванцаў, арганiзаваны Цэнтрам спецыяльнай падрыхтоўкi таварыства «Дынама».
№ 246 (25835), 16.11.2006 Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі Беларускага фонда міру, Рэспубліканскага грамадскага абяднання выратавання на вадзе і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны навучэнцы Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа Алёна ШАСТАК і Аляксей ШКАТУЛА, якія выратавалі вучаніцу трэцяга класа сярэдняй школы № 34 Алесю Савуціну: 8 лістапада дзяўчынка правалілася пад лёд на сажалцы.
№ 252 (25841) 24.11.2006 У Наваполацку гарадскi камiтэт БРСМ i аддзел па справах моладзi гарвыканкама правялi фотаконкурс «Героi нашага часу».
№ 258 (25847), 2.12.2006 1 снежня ў малой зале Палаца Рэспублiкi адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню юрыста. Гэта мерапрыемства праходзiла пад эгiдай Беларускага рэспублiканскага Саюза юрыстаў i сабрала каля паўтысячы дэлегатаў з усiх куткоў нашай краiны.
№ 263 (25852),9.12.2006 Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi падвёў вынiкi абласнога конкурсу творчых работ маладых журналiстаў i фотакарэспандэнтаў «Беларусь Родная, Сiнявокая, Маладая».
№ 263 (25852),9.12.2006 15 снежня ў Гомелi стартуе першы этап рэспублiканскай акцыi «Моладзь за здаровы лад жыцця!», iнцыятарамi якой выступiлi МУС i Мiнiстэрства адукацыi. Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта падрыхтавалi для гомельскiх падлеткаў вiдэафiльм аб шкодзе алкаголю, наркатычных i псiхатропных рэчываў, байцы спецназа ўнутраных войскаў прадэманструюць сваё майстэрства. Таксама запланаваны канцэрт мастацкiх калектываў i аркестра МУС, зорак айчыннай эстрады: гурта «Тяни-Толкай», танцавальнай групы экстрэмальнай акрабатыкi i брэйк-данса «Strееt Mаstеrs».
№ 268 (25857),16.12.2006 Паводле вынiкаў традыцыйнага апытання журналiстаў, якое праводзiлi газета «Спортивная панорама» i Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт /НАК/, вызначана дзесятка лепшых спартсменаў адыходзячага года.
№ 276 (25865),30.12.2006 Каля 250 членаў БРСМ пратэставалі супраць палітыкі «Газпрама» ў адносінах да Беларусі. Маладыя людзі скандзіравалі: «Наша дружба моцная, як заўсёды не разбурыць «Газпрама» труба» і трымалі транспаранты «Газпрам» язва Саюзнай дзяржавы».
№ 3 (25868),6.01.2007 Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм распараджэннем зацвердзiў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Агульная сума фiнансавай падтрымкi каля Br182 млн.
№ 3 (25868),6.01.2007 На Новы год сталiчнай школе-iнтэрнату для дзяцей-сiрот № 7 прадстаўнiкi пярвiчных арганiзацый БРСМ рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання перадалi велатрэнажоры i спартыўнае абсталяванне (мячы, батуты). .
№ 239 (25828), 3.11.2006 Выхаванец вiцебскай школы бокса Сяргей Ляховiч рыхтуецца да першай абароны свайго тытулу чэмпiёна па версii Сусветнай баксёрскай арганiзацыi, якi дастаўся яму ў красавiку.