|
Распачынаецца конкурс на атрыманне паўгадавой стыпендыі ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры Рэспублікі Польшча. Стыпендыя прызначаная для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы.
Стыпендыяльная праграма будзе адбывацца ў Польшчы з 1 лютага па 31 ліпеня 2006 году. Выбар кандыдатаў адбываецца шляхам конкурсу. Ад кандыдатаў патрабуецца веданне польсай мовай на ўроўні магчымасці камунікацыі. Удзельнікі мусяць самі аплаціць кошты падарожжа да і з Польшчы.
Заявы на ўдзел у праграме прымаюцца да 15 кастрычніка.
Стыпендыяльная праграма прызначана для наступных творчых асяродкаў: мастацкі, літаратурны, пераклад з польскай мовы, музычны, кінематаграф, крытыка мастацтва, крытыка літаратуры, спецыялісты, што займаюцца аховай помнікаў, музейны.
Галіны: літаратуры, навука пра літаратуру, музыка, мастацтва, фільм, ахова помнікаў культуры, тэатр.
Крытэрыі: узрост да 40 год (у асобных выпадках да 45), кандыдаты мусяць прад’явіць пэўныя дакументы сваіх дасягненняў у сваіх галінах творчасці, мець сталае месца жыхарства ў Беларусі, Украіне ці іншай краіне Сярэдне-Усходняй Еўропы, скончыць вышэйшую адукацыю, ведаць польскую мову на ўроўні магчымасці камунікацыі.
Найлепшыя кандыдаты выбіраюцца пад час 3-этапавага конкурсу:
1 этап – адзнака выкананых фармальных патрабаванняў,
2 этап – адзнака праектаў знаходжання ў Польшчы, выкананых кандыдатамі,
3 этап – канчатковы адбор.
Дакументы, якія патрабуюцца.
Запоўнены фармуляр анкеты.
- Мінімум дзве рэкамендацыі ад прафесараў ці мастацкіх устаноў, творчых саюзаў і г.д. На польскай мове падаецца наступная інфармацыя: прозвішча асобы, якая дае рэкамендацыю, пасада ці пэўная функцыя, установа, горад, вызначэнне тэрміну знаёмства з кандыдатам, характар узаемных стасункаў (выкладчык – кіраўнік, працаўладальнік і г.д.), адзнака праекту знаходжання кандыдата ў Польшчы, вызначэнне творчасці кандыдата.
- Копія дыплому сканчэння вышэйшай навучальнай установы разам з натарыяльна зацверджаным перакладам на польскую мову.
- Ксеракопію дыплома, адзнак з конкурсаў, фестываляў, курсаў, выставаў і г.д. разам з тлумачэнем на польскую мову.
- Ксеракопію рэцэнзій разам з перакладам на польскую мову.
- Праект знаходжання ў Польшчы (да 2 старонак), напісаны ў адпаведнасці з наступнымі пунктамі: галоўная мэта знаходжання, прапанаваны творчы майстар-клас, значэнне праекту для: а) галіны, рэпрэзентаванай кандыдатам, б) уласнай прафесійнай кар’еры, в) роднай установы, г) краю, абгрунтаванне ўдзелу ў праграме “Gaude Polonia”.
Заявы на ўдзел можна дасылаць на электронную адрэсу:
Ці факсам: (+ 48 22) 826 14 09
Фармуляр анкеты можна знайсці на сайце: http://www.nck.pl/
Па матэрыялах прэс-службы HOMEL HART NEWS
|