|
ПАДТРЫМКА ДЗЕЙНАСЦІ ПА ВЫКАРАНЕННІ ГВАЛТУ Ў ДАЧЫНЕННІ ДА ЖАНЧЫН
Траставы фонд у падтрымку дзейнасці па выкараненні гвалту ў дачыненні да жанчын (ЮНІФЭМ) забяспечвае фінансаванне наватарскіх ініцыятыў па прадухіленні і ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын. Праекты мусяць быць скіраваны на: падвышэнне грамадскай свядомасці па пытанні гвалту супраць жанчын і адказнасці ўлады за прадухіленне гвалту;
развіццё патэнцыялу няўрадавых арганізацый у пытанні прафілактыкі гвалту супраць жанчын;
правядзенне гендэрных трэнінгаў і асветніцкіх мерапрыемстваў для супрацоўнікаў няўрадавага і ўрадавага сектароў;
падвышэнне прававой пісменнасці па забеспячэнню жанчын веданнем сваіх правоў у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і нацыянальным заканадаўствам;
практычныя даследванні і маніторынг па праблеме гвалту супраць жанчын.
ЮНІФЭМ вітае праекты, у якіх бяруць удзел як жанчыны, так і мужчыны.
Дзейнасць ЮНІФЭМ па фінансавай падтрымцы рэгіянальных праектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынцыпамі, абвешчанымі ў рэзалюцыі № 50/166 Генеральнай Асамблеі ААН. Для атрымання дадатковай інфармацыі раім наведаць сайт ЮНІФЭМ www.unifem.undp.org або звязацца з мясцовым прадстаўніком ЮНІФЭМ. Праектныя заяўкі могуць падавацца як адной, так і некалькімі арганізацыямі няўрадавага або ўрадавага характару, асацыяцыямі, адукацыйнымі ўстановамі з краінаў СНД.
Заяўкі прымаюцца толькі ад арганізацый, што валодаюць правамі юрыдычнай асобы. Для праектаў адной арганізацыі сума падтрымкі складае ад 25 000 да 50 000 USD, для праектаў, што ажыццяўляюцца некалькімі арганізацыямі, сума падтрымкі можа складаць да 150 000 USD.
У апошнім выпадку мусіць быць пазначана, якая арганізацыя выступае ад асобы ўсіх удзельнікаў праекту і нясе юрыдычную адказнасьць за кіраванне і ажыццяўленне праекта. Фонд прымае заяўкі толькі на ангельскай, французскай або гішпанскай мовах.
Апошні срок падачы заявак 28 лютага.
Праекты з краін СНД мусяць накіроўвацца рэгіянальнаму дырэктару ЮНІФЭМ Даміры Сартбаевай:
480091 Казахстан, Алматы, ул. Толэ бі, 67,
факс: +(3272) 582645
Глабальныя і міжрэгіянальныя праекты мусяць накіроўвацца
мэнэджэру ЮНІФЭМ у ЗША на адрас:
UNIFEM
Trust Fund Manager
304 East 45th Street, 16 Floor
New York, NY 10017, USA
Fax: (212) 9066705
|