|
Азнаямляльная праграма для навучэнцаў старэйшых клясаў
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc» прастаўляе праграму-конкурс для навучэнцаў старэйшых клясаў. Пераможцам конкурсу ў перыяд летніх вакацыяў прапануецца трохтыднёвая паездка ў Амэрыку з мэтай азнаямленьня з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасьцямі краіны.
Арганізатары праграмы забясьпечваюць пераможцаў конкурсу: бясплатным харчаваньнем, пражываньнем, праездам ад дома да мейсца побыту ў ЗША і назад, медыцынаскай страхоўкай. Да ўдзелу ў праграму запрашаюцца вучні-грамадзяне РБ(дзень народзінаў у перыяд з 1 студзеня 1991 года па 15 чэрвеня 1992 года), якія навучаюцца ў 9 ці 10 клясе, маюць добрыя адзнакі і вывучаюць ангельскую мову.
Для ўдзелу ў конкурсу-праграме неабходна даслаць у аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША рэкамэндацыю, біяграфічныя дадзеныя і эсэ.
Дадатковая інфармацыя на сайце: http://www.iatp.by
|