English version
 


Выстава

 


Звязда № 63 (25928),4.04.2007 Беларускае таварыства сяброўства i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi прадставiла выставу легендарнага нямецкага мастака Хельмута Малецке. Неардынарны чалавек, адораны рознымi талентамi, да таго ж не пазбаўлены рашучасцi, Хельмут Малецке пакарыў свет i ўвайшоў у гiсторыю Германii яшчэ i дзякуючы сваёй грамадзянскай пазiцыi.

З-за сваiх поглядаў ён пацярпеў як творца, праўда, гэта было задоўга да разбурэння Берлiнскай сцяны, яшчэ ў ГДР. Напачатку 70-х Малецке была вынесена забарона на прафесiю дзяржаўнымi органамi ГДР, яго абвiнавачвалi ў скажэннi свядомасцi людзей, забаранялi прадстаўляць свае працы ў публiчных месцах. Але творы Малецке знаходзiлi шлях да людзей — некаторыя з iх выстаўлялiся ў цэрквах. У адной з iх — царкве святой Марыi ў горадзе Грайфсвальдзе, дзе сам жыве, мастак перааформiў памятную дошку ў гонар герояў Другой сусветнай вайны.
Мастацкiя творы Хельмута Малецке дэманстравалiся ў Вялiкабрытанii, Швейцарыi, Швецыi, Польшчы, Чэхii, Фiнляндыi, Алжыры, таксама за акiянам — на Кубе i ў ЗША. Ён лаўрэат 10 мастацкiх конкурсаў. Але вядомы яшчэ як i пiсьменнiк i паэт, Малецке абраны ганаровым членам Германскага саюза пiсьменнiкаў.
У нас ёсць магчымасць паглядзець мастацкiя творы чалавека, iмя якога называюць у лiку дзесяцi лепшых германскiх мастакоў.



34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.