|
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” абвяшчае конкурс сярод студэнтаў і маладых навукоўцаў (да 35 гадоў) на лепшы атыкул, прысвечаны трэцяй хвалі беларускай эміграцыі:
- яе гісторыі, сучаснасці, культуры,
філасофіі беларускай дыяспары,
яе асяродкам, асобным дзеячам, помнікам, цэрквам,
выданням беларускай дыяспары,
падзеям, тэрмінам, актуаліям ды інш.
Працы павінны быць арыгінальным даследваннем аўтараў і насіць энцыклапедычны харктар (грунтоўна і ўсебакова асвятляючы тэму). Лепшыя працы ўвойдуць у энцыклапедычны даведнік беларускай дыяспары (спачатку – электронную версію на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”), а пераможцы будуць узнагароджаны. Адбор прац будзе ажыццяўляцца кампетэнтнай экспертнай камісіяй.
Праца павінна ўтрымліваць каардынаты (пры наяўнасці – навуковую ступень) аўтара, бібліяграфію да артыкула. Памер працы – да 8 друкаваных старонак (шрыфт Times New Roman 14 пт, праз 1,5 інтэрвала).
Працы прымаюцца да 20 верасня па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15, для МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Тэл. для даведак (017) 289-31-94.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
|