|
Нефармальная сетка грамадскіх аб’яднанняў “Асацыяцыя грамадзянскай адукацыі” (АГА) запрашае прадстаўнікоў НДА і ініцыятыў, якія займаюцца нефармальнай (дадатковай) адукацыяй моладзі і дарослых прыняць ўдзел у семінары “Роля нефармальнай адукацыі ў развіцці мясцовых супольнасцяў: міжнародны і беларускі досвед”.
Удзельнікі змогуць пазнаеміцца з найбольш папулярнымі ідэямі і канцэпцыямі, якія аказваюць уплыў на вызначэнне мэтаў і прыярытэтных кірункаў нефармальнай адукацыі ў свеце, з прынцыпамі функцыянавання дадзенай сферы ў шэрагу заходніх краінаў (ЗША, Швеція, Данія, Германія), абмеркаваць досвед і тэндэнцыі развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі. Дадатковым кампанентам праграмы станецца метадычны блок, арыентаваны на прэзентацыю канцэпцыі актыўнага навучання і азнаямлення з прынцыпамі адбору і выкарыстання метадаў навучання.
У якасці трэнераў і экспертаў будуць запрошаны асобы, якія маюць багаты досвед практычнай працы ў сферы дадатковай адукацыі і асветы, займаюцца даследваннем тых ці іншых аспектаў дадзенай тэмы, а таксама ўдзельнічалі ў адпаведных праграмах міжнародных даследванняў і стажыроўках.
Семінар адбудзецца ў перыяд з 28 да 30 кастрычніка 2005 г. Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з праездам і пражываннем ўдзельнікаў з рэгіёнаў.
Анкеты-заяўкі ад трэнераў і каардынатараў адукацыйных праектаў і праграм прымаюцца не пазней 25 кастрычніка. У выпадку калі колькасць заявіўшыхся будзе перавышасць нашыя магчымасці, арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў.
Анкету можна загрузіць тут nfe.doc
Асабістае запрашэнне разам з праграмай і інфармацыяй аб месце правядзення семінара будзе выслана ўдзельнікам 26 кастрычніка.
Найбольш актыўныя і матываваныя ўдзельнікі будуць запрошаны да ўдзелу ў іншых мепрапрыемствах і праграмах АГА.
З пытаннямі можна звярнуцца Галіны Верамейчык па тэл. 8 –029 408 0717, запоўненыя анкеты?заяўкі дасылаць па электроннай пошце .
|