|
Праект "Journalisten International" дае магчымасць маладым (да 32 год) журналістам і студэнтам факультэтаў журналістыкі, што валодаюць нямецкай мовай, пазнаёміцца з медыйнай сістэмай Нямеччыны. Праграма складаецца з тэарэтычных семінараў у Вольным Універсітэце Бэрліна (6 тыдняў), стажыроўкі ў рэдакцыях электронных і друкаваных медыяў (6 тыдняў) і тыднёвага падарожжа па Нямеччыне. Удзельнікі атрымліваюць стыпендыю, кампенсацыю транспартных выдаткаў і жывуць у студэнцкім інтэрнаце.
Дадатковую інфармацыю і анкеты можна атрымаць на http://jil.fu-berlin.de.
Наступная праграма распачнецца 1 верасня 2004 года. Апошні дзень падачы аплікацыйных дакументаў -- 15 сакавіка 2004 года.
КАНТАКТЫ:
Deutscher Akademischer Austausch Dienst
Aufenstelle Moskau
Leninskij Prospekt 95a
117313 Moskau
Tel.: +7/095/ 132 23 11, 132 49 92
Fax: +7/095/ 132 49 88
Э-мэйл:
Сайт: http://www.daad.ru
|