|
Калі ў вас ёсць жаданне даведацца, як можна атрымаць вышэйшую адукацыю ў Італіі, можаце павандраваць па віртуальных старонках буйнейшых яе ўніверсітэтаў. У адрозненне ад нашых, яны звычайна аб'ядноўваюць амаль што ўсе магчымыя факультэты і спецыяльнасці, таму нельга сабе ўявіць, каб у Рыме, напрыклад, існаваў асобны "універсітэт інфарматыкі і электронікі". Таму і колькасць студэнтаў іншая, чым у нас: так, некалькі год назад найбольш значны рымскі ўніверсітэт налічваў каля 180.000 тых, хто "запісаўся" на навучанне. Няма і самога тэрміна "паступіць на вучобу", бо амаль на ўсе факультэты адсутнічаюць уступныя экзамены. Той, хто хоча вучыцца, павінен заплаціць нейкую суму грошай (якая лічыцца звычайным дзяржаўным падаткам і складае трохі больш за палову месячнага заробку) і хай сабе вучыцца. За год навучання трэба здаць хаця б адзін экзамен. А калі ўсяго іх дваццаць, дык можна вучыцца хоць дваццаць год. Хадзіць на лекцыі не абавязкова (за выключэннем медыцынскага факультэта), нават замежныя мовы кожны можа вывучаць там, дзе больш падабаецца, а ва ўніверсітэце толькі здаваць экзамены.
Некаторыя буйныя гарады маюць па некалькі ўніверсітэтаў, кожны з якіх звычайна мае свае адрозненні (спецыялізацыі і т.п.). У прыведзеным на гэтай старонцы пераліку прысутнічаюць толькі найбольш буйныя. У той жа час кожны рэгіён Італіі (а іх 20) мае па некалькі атэнэяў.
Калі ж вам захацелася паехаць туды на вучобу, тады пачынаць лепш за ўсё з універсітэтаў для замежных студэнтаў (Перуджа або Сіена), дзе можна атрымаць грунтоўныя веды па мове, літаратуры, гісторыі і культуры Італіі, а разам з тым і міжнародны дыплом. Тэрмін навучання 4 гады.
А зараз вандруйце http://belpaese2000.narod.ru/util/utiluni.htm
|