|
Габрэйскае шчасце
Рабіновіч, што будзе, калі з Расіі раптам знікне ўся гарэлка?
У прыродзе такі-нічога не знікае. Калі раптам у Расіі некуды падзенецца гарэлка, значыць дзесьці яна з’явіцца. А там, дзе яна з’явіцца, і будзе Расія!
***
Сустракаюцца страхавы агент Рабіновіч і бугалтар Хаймовіч:
Рабіновіч: Хаймовіч, гэта праўда, што ты храсціўся?
Хаймовіч: Так
Рабинович: Геволт! Як ты мог здрадзіць веры нашых бацькоў?
Хаймович: Ой, ты ведаеш, я сустрэўся з тутэйшым бацюшкам, – у яго такі дар пераканання! Пагутары з ім сам, і ты такі-зразумееш мяне!
Рабинович ідзе ў царкву і колькі гадзін не выходзіць. Урэшце задаволены з’яўляецца з-за дзвяроў.
Хаймович: Ну???
Рабинович: Я яго-такі застрахаваў!
***
Бабруйск, стары габрэйскі дворык. На лаўках сядзяць дзядкі і бабулькі. Да іх падыходзіць Самуіл Фішман, вельмі інтэлігентны бугалтар з Магілёва і пытаецца:
-Скажыце калі ласка, ці тут жыве Рабіновіч?
А вам які патрэбны, старэйшы ці малодшы?
Ды, мне, ведаеце, лепш старэйшага...
-А ві сляпы?
Не, але з чаго такое пытанне?
Усе бачаць, а ві не бачыце – абодвы Рабіновічы памёрлі: вось труны – вось Рабіновічы!
Вэйзмір, якое гора, якая бяда!!! З чаго ж яны памёрлі?
Слухайце, ві-такі сляпы! Ві ўмееце чытаць?
Так...
Тады чытайце, на вянках напісана, ад чаго памёрлі нашыя Рабіновічы: ад жонкі, ад дзетак, ад калег і таварышаў...
***
Бабруйскі рэзнік Ізя Гурэвіч гасцяваў у свайго далёкага сваяка ў Магілёве. Вярнуўся дадому і праз пару дзён да яго тэлефануе гэты ягоны сваяк:
Ізя, добры дзень! Рады цябе чуць! Як жывеш? Як здароўе жонкі і дзетак? Як маці?..
Ды дзякуй вам, усё добра, усе жывыя-здаровыя!
Ізя, а як ты дабраўся дадому?
Ды зноўжа, дзякуй вам, цудоўна дабраўся, хоць ты зноў да вас у госці збірайся! Дзякуй вам за гасціннасць!
Ізя, а вы ведаеце, пасля вашага ад’езду мы не далічыліся 10 рублёў...
І вы падумалі на мяне! Вэйзмір, як вы маглі! Ды ня трэба мне вашых рублёў, у мяне сваіх хапае!
Ой, Ізя, ніхто пра вашы рублі не кажа. Ды й не хвалюйцеся так, гэта я проста распавядаю… Мы ж потым знайшлі тыя 10 рублёў. Знайшлі, але ж, ведаеце Ізя, нейкі непрыемны асадак такі ўсё ж застаўся...
***
Памёр стары Рабіновіч. Чытаюць ягонае завяшчанне: “Дочачцы маёй, Сарачцы, пакідаю 1000 залатых рублёў і дом. Унучачцы маёй, Рывачцы, пакідаю 500 залатых рублёў і машыну. А зяцю майму, Шмуліку, які прасіў, каб я яго таксама ўзгадаў у завяшчанні, – узгадваю: Шмулік, такі-прывітанне табе!.."
***
У аэрапорце Унукава мытнік пытаецца ў Рабіновіча:
Откуда прибыли?
Какие прибыли, что вы? Одни убытки…
***
Адэса. Да Рабіновіча падыходзіць нейкі мужчына з вялікім чамаданам:
Скажыце, калі я пайду па гэтай вуліцы, там будзе аўтобусны вакзал?
Ведаеце, малады чалавек, нават, калі вы туды ня пойдзеце, вакзал там усё роўна будзе!
***
Вы чулі, наш Моня Рабіновіч зрабіў! Ён сабе пол змяніў!
Ай-ай-ай! Кажуць, такія аперацыі вельмі дарагія, каштуюць нейкіх неверагодных грошай!
Ой, ну што вы! Ды што такое для Моні пры ягоных грашох колькі квадратных метраў дубовага паркетуі!
***
Рабіновіч, якая ў вас нацыянальнасць?
І што тады?..
***
Памёрла ў Рабіновіча жонка. Прыходзіць ён у газету, каб даць аб’яву жалобную. Заплаціў па найменшым тарыфе і дае кароткі тэкст: “Сара памёрла!”
Яму кажуць: “Спадар Рабіновіч, за мінімальны кошт вы маеце права на аб’яву ў чатыры словы.
Рабіновіч:
Тады дадайце “Прадам, “Масквіч”
Выклаў Шыман Пулаўскі
|