|
Арганізацыя “Міжнародныя журналісцкія праграмы” запрашае журналістаў з краін СНД да ўдзелу ў двухмесячнай стажыроўцы ў адным з нямецкіх СМІ. Пад-час стажыроўкі стыпендыяты таксама будуць выконваць ролю замежнага карэспандэнта – асьвятляць падзеі ў Германіі ў сваім (альбо любым іншым) выданьні.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца журналісты ва ўзросьце ад 23 да 35 год (рэдактары, карэспандэнты ў газэце, на радыё, тэлебачаньні, у інтэрнэт-выданьні). Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай.
Стыпендыя ў памеры 3350 эўра прадугледжвае пакрыцьцё выдаткаў на праезд, пражываньне і харчаваньне.
Праграма распачнецца 27 верасьня. Перанясеньне тэрмінаў стажыроўкі выключаецца.
Апошні тэрмін падачы заявак – 23 красавіка.
Да пісьмовай заявы прыкладаюцца:
-абгрунтаваньне ўдзелу ў спаборы (на нямецкай мове)
-аўтабіяграфія на нямецкай мове ( з пазначэньнем нумара тэлефона і эл.пошты)
-фотаздымак
3 апублікаваных матэрыяла з лягатыпам газэты і датай публікацыі. Расшыфроўкі радыё-і тэлеперадач завяраюцца подпісам рэдактара і рэдакцыйнай пячаткай. Перадачы на аудыё і відэанозьбітах не прымаюцца.
характарыстыка зь месца працы
пісьмовае падцьверджаньне ведаў нямецкай мовы (Goethe-Institut, DAAD и т.п.).
Дакументы прымаюцца звычайнай поштай па адрасе:
"Graefin-Doenhoff-Programm",c/o IJP, Miodrag Soric (Koordinator),
Von-Halbergstra?e 28, 53125 Bonn, Deutschland.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце: .
|