|
Праграма абмену студэнтаў “Акт у падтрымку свабоды здзяйсняецца Бюро ў справах адукацыі ікультуры Дзярждэпартаменту Злучаны Штатаў Амерыкі і адмініструецца Радай міжнародных навуковых даследаванняў і абменаў (IREX). Праграма прадстаўляе магчымасць студэнтам пачатковых курсаў ВНУ з пяцігадовай праграмай навучання вучыцца на працягу аднаго акадэмічгнага году ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Удзельнікі будуць адбірацца шляхам адкрытага спабору. Навучанне мае адбывацца ў наступных дысцыплінах:
• амерыканскія студыі
• бізнес
• эканоміка
• журналістыка і СМІ
• кампутарныя дысцыпліны
• крымінальнае права
• мэнеджмент аховы навакольнага асяроддзя
• метадалогія адукацыі
• міжнародныя стасункі
• паліталогія
• сельская гаспадарка
• сацыялогія Усе ўдзельнікі будуць
• на працягу году наведваць акадэмічныя заняткі
• займацца добраахвотнай працай не менш як 20 гадзін на карысць таго места, у якім будуць жыць
• стажыравацца на працягу другога семестру
Студэнты-першакурснікі будуць жыць у амерыканскіх сем’ях, больш сталыя – у студэнцкіх інтэрнатах. Праграма фінансуе ўсе выдаткі студэнтаў, звязаныя з падарожжам, пражываннем і харчаваннем, аплатай за навучанне, набыццем падручнікаў.Студэнтам прадастаўляецца таксама штомесячная стыпендыяі абмежаваная медычная страхоўка.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па наступных кантактах: Кіевскае прадстаўніцтва IREX 01004, Кіев, вул. Велыка Васыльківска, 14-19 Тел. (044) 537 06 04 Факс (044) 537 06 04 Элетронная пошта
|