Польска-амэрыканская фундацыя Вольносьці і Польска-амэрыканская камісія Фулбрайта абвяшчае конкурс на стыпэндыі імя Кірклянда на 2007-2008 акадэмічны год. Конкурс прызначаны для кандыдатаў зь Беларусі, Украіны, Расеі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Казахстану і Малдовы. Тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка 2007 года. Мэтай стыпэндыяльнай праграмы імя Кірклянда зьяўляецца абмен досьведам в сфэры сыстэмнай трансфармацыі. Навучаньне будзе адбывацца ў польскіх вышэйшых школах на працягу двух сэмэстраў. У межах праграмы таксама заплянаваныя 2-4-тыднёвыя стажыроўкі ў мясцовых дзяржаўных і прыватных установах. Падрабязная інфармацыя на сайце: http://www.fulbright.edu.pl/
|