English version
 


Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага

Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.

Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай гэтай прэміі ёсьць «пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымуляваньня выкладаньня па-беларуску». Найперш гэта прэмія датычыць выкладчыкаў дысцыплінаў, якія рэдка ва ўнівэрсытэтах чытаюцца па-беларуску.

У склад арганізацыйна-прэміяльнай рады ўвайшлі старшыня ТБШ Алесь Лозка, старшыня ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» Сяргей Запрудскі, старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі, юрыст Яраслаў Крывой, філёляг Віталь Алісёнак.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе неабходна да 15 траўня падаць заяўку на e-mail: , ці на паштовую скрынку: 220029 Мінск, а/с № 64. Форму падачы заяўкі можна знайсьці па наступным адрасе: nastaunik.info/lastouski .

Вынікі будуць абвешчаныя 30 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць ганаровыя шыльды і дыплёмы падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасьць выданьня дапаможніка па курсе, які выкладаюць.

Паводле nn.by




12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.