English version
 


Летняя школа па сацыяльным мэнэджмэнце

 Kaospilot – адна з самых вядомых крэатыўных школ Даніі – запрашае  ахвотных да ўдзелу ў летняй школе пад кіраўніцтвам трэнераў з Kaospilot School (г. Мальмо, Швецыя), якая ладзіцца 20-25 жніўня ў Вільні.

Пад час навучаньня ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць:
- Даведацца пра новыя шляхі разьвіцьця арганізацыі з дапамогай унікальных мэтадаў KaosPilot.
- Навучыцца ствараць і разьвіваць новыя ідэі, а таксама зрабіць праекты пасьпяховымі і ўстойлівымі.
- Авалодаць трэнерскімі навыкамі, каб дапамагчы іншым сябрам арганізацыі поўнасьцю рэалізоўваць іх крэатыўны патэнцыял.
- Навучыцца кіраваць творчым працэсам і праводзіць практычныя заняткі для сябраў  арганізацыі.
- Працаваць зь людзьмі зь іншых арганізацый.
- Дапамагаць адзін аднаму дзеля пасьпяховай рэалізацыі супольнага праекта.

Kaospilot School прапаноўвае альтэрнатыўную адукацыю ў галіне сацыяльнага і інавацыйнага мэнэджмэнту, вучыць прадпрымальнікаў і сацыяльных інаватараў творча і пасьпяхова рэалізоўваць свае ідэі. Адукацыйны мэтад Kaospilot School палягае на ідэі таго, што толькі той, хто ў стане эфэктыўна арганізаваць сваю ўласную дзейнасьць, здольны быць лідэрам для іншых.

Да ўдзелу запрашаюцца па 2 чалавекі з кожнай арганізацыі / ініцыятыўнай групы (адзін з іх мусіць свабодна пісаць і размаўляць па-ангельску), якія запаўняюць адну анкету на дваіх.
Удзельнікі  мусяць мець канкрэтны праект ці ідэю будучага праекта, які
дапамогуць рэалізаваць Kaospilot, адбіраюцца на конкурснай аснове.
Навучаньне бясплатнае

Апошні тэрмін падачы заявак на ангельскай мове: да 15 чэрвеня.
Заяўкі дасылаць на эл.адрас:   

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.kaospilot.dk

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны





 



10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.