|
Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.
Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
- “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію зь цікавай асобай;
- “Пакаленьне NEXT” – найлепшы рэпартаж (прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё моладзі;
- “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);
Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.
Чакаем вашых матэрыялаў да 20 красавіка.
Матэрыялы прымаюцца па адрасе:
г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: з пазнакай “Спабор”.
Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.
Пра вынікі спабору стане вядома да 2 траўня.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.
|