English version
 


Праект “Адкрытая школа мясцовай супольнасці” — “Open Community School-2”

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасці” — “Open Community School-2”.
Калі Вы актыўны і неабыякавы чалавек, калі Вы маеце жаданне палепшыць якасць жыцця людзей на сваёй вуліцы, у сваім горадзе альбо мястэчку, то гэты праект – для Вас!
Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.
Прыкладамі такіх метадаў з’яўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.

У межах праекта плануюцца:

? Чатырохдзённы трэнінг «Ад дапамогі да самадапамогі» (13-16 ліпеня 2006 г.).
Галоўныя аспекты курса:
я – як лідэр/ка мясцовай супольнасці;
вызначэнне супольнасцю сваіх патрэбаў;
планаванне дзейнасці і распрацоўка праектаў на карысць мясцовай супольнасці;
уключэнне грамадзян у дзейнасць на карысць мясцовай супольнасці;
інавацыйныя метады працы на карысць мясцовай супольнасці: групы самадапамогі, цэнтры мясцовай актыўнасці, сацыяльна-тэрапеўтычныя святліцы (цэнтры) для дзяцей і падлеткаў, клубы па інтарэсах, навучальныя гурткі.

? Выкананне ўдзельнікамі курса самастойных заданняў (стварэнне мапы праблемаў і рэсурсаў сваёй супольнасці, арганізацыя працоўных сустрэч, прысвечаных паляпшэнню якасці жыцця ў сваёй супольнасці. (жнівень-кастрычнік 2006 г.).

? Распрацоўка ўласных праектаў, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця ў сваёй супольнасці (верасень-снежань, 2006).

? Навучальны візіт у Польшчу для знаёмства з лепшымі польскімі прыкладамі працы на карысць мясцовай супольнасці (снежань, 2006 г.).



37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.