English version
 


Летняя школа для праваабаронцаў
Хельсінскі фонд па правах чалавека абвяшчае набор на 18-ую Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая мае адбыцца ў Варшаве з 23 па 30 чэрвеня. Да ўдзелу ў навучаньні запрашаюцца актывісты праваабарончых арганізацый, навуковыя супрацоўнікі, а таксама прадстаўнікі органаў улады і ўстаноў, дзейнасьць якіх звязаная з правамі чалавека. Патрабаваньні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя альбо навучаньне на апошнім курсе ВНУ; свабоднае валоданьне расейскай альбо ангельскай мовай; -дакументы кандыдатаў, якія раней бралі ўдзел у школах ХФПЧ не разглядаюцца. Лекцыі і практычныя заняткі па гісторыі і філасофіі правоў чалавека, унутраным і міжнародным сістэмам абароны правоў чалавека праводзяць вядомыя прафэсары, навуковыя работнікі і экспэрты ў галіне правоў чалавека і міжнароднага права. Кандыдаты маюць даслаць наступныя дакументы: -фармуляр заяўкі на ўдзел; -рэкамендацыйны ліст з арганізацыі альбо месца працы; -кароткае рэзюмэ. Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага. Дакументы кандыдатаў прымаюцца па адрасе: Helsinska Fundacja Praw Czlowieka, ul. Zgoda 11, 00-018 Warszawa, POLSKA, альбо эл. поштай: [email protected] . Больш падрабязную інфармацыю і фармуляры заяўкі на ўдзел можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.hfhrpol.waw.pl/ru/ . Падрыхтавала Кася КРОТ ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”

24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.