|
Праграма “Сацыяльныя трансфармацыі ў памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова)” абвяшчае спабор на атрыманьне індывідуальных стыпендый.
Спабор мае на мэце прадастаўленьне навуковай, метадычнай, інфармацыйнай падтрымкі ў вывучэньні сацыяльных трансфармацый у кантэксьце Памежжа дасьледчыкамі і выкладчыкамі з Беларусі, Украіны, Малдовы. Сярод накірункаў досьледаў – разгляд палітычных, сацыяльных, культурных, эканамічных фенаменаў з кропкі позірку супярэчлівых ўздзеяньняў, вызначаных спецыфікай Памежжа Цэнтральна-Усходняй Эўропы.
Да ўдзелу запрашаюцца дасьледчыкі і выкладчыкі ВНУ, суіскальнікі, аспіранты, а таксама кандыдаты навук (дактары навук не маюць права на ўдзел у спаборы). Працоўная мова – руская.
Пераможцы спабору:
- атрымліваюць стыпендыі на правядзеньне навуковых досьледаў на працягу 10 месяцаў (на працоўным месцы),
- удзельнічаюць у арыетацыйнай сэсіі,
- працуюць з кансультантам,
- атрымліваюць доступ да бібліятэчных электронных рэсурсаў праграмы,
- удзельнічаюць у метадалагічных дасьледніцкіх семінарах і міжнародных канферэнцыях праграмы,
- бяруць удзел ў спаборы на публікацыю манаграфіі па тэме досьледу.
Пачатак цыклу стажыровак – студзень 2007 года.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 лістапада.
Падрабязную інфармацыю пра спабор, тэмы досьледаў, а таксама форму заяўкі можна атрымаць па электроннай адрэсе
З рассылкі ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
|