|
Праект ствараецца ў партнерстве з Міжнароднай сярэднявечнай лігай і пры падтрымцы турыстычнай агенцыі “Альтус Плюс”.
Мэта праекту – адкрыць усім цікаўным вядомыя і невядомыя старонкі гісторыі блізкіх ды далёкіх ад нас земляў, якія маюць супольную з землямі беларускімі гісторыю часоў Вялікага князтва. Абавязковая частка культурна-турыстычнага праекту “ВКЛ = Беларусь + ...” – знаёмства ўдзельнікаў праекту з унікальнымі гістарычнымі і культурнымі помнікамі. Таксама ўдзел возмуць музыкі, спевакі, танцоры, гулёны і сучасныя рыцары. Пра ўмовы ўдзелу ў праекце можна дазнацца па тэл.: (0297) 55-31-86.
Падрыхтаваў Валера Руселік, ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
паводле інфармацыйнай рассылкі РАДАmess
|