|
Глябальны Жаночы Фонд (Global Fund for Women) падтрымлівае жаночыя групы, якія змагаюцца за правы жанчынаў і дзяўчат. Фундацыя падтрымлівае групы на карысць правоў жанчынаў праз прадастаўленьне малых, гнуткіх і часовых грантаў памерам ад 500 да 20 000 даляраў ЗША на дзейнасьць і пакрыцьцё праграмных выдаткаў.
Фундацыя высока ацэньвае экспертны ўзровень ведаў па праблемах на месцах і лічыць, што жанчыны самі найлепей ведаюць як вырашыць уласныя праблемы.
Фундацыя падтрымлівае: - групы жанчын, якія працуюць супольна;
- арганізацыі, якія актыўна занятыя праблемамі жаночай роўнасьці і правоў жанчынаў;
- арганізацыі, якія кіруюцца жанчынамі.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку па
адрасе: http://www.globalfundforwomen.org/cms/content/view/211/178/
Паводле "Кроніка Грамадскага жыцьця Гарадзеншчыны"
|