English version
 


Выпуск 1

Прывітанне, я – Максім Нікіфаровіч (ці, як сябры клічуць, Макс), студэнт Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Мой пяты, апошні, дыпломны, год навучання дае мне некаторае права на тое, каб паспрабаваць раскрыць паняцце “дызайн" публічна. Таму я паспрабую прадставіць для Вас вышэйзгаданую з’яву сучаснасці, на старонках гэтага партала, ў разгорнутым выглядзе і пры гэтым не заблытаць яшчэ больш. Гэтая рубрыка для тых, хто жадае расшырыць свой далягляд. Адразу папярэджу, што дадзеная рубрыка не з’яўляецца “Самавучыцелем дызайну”, або курсам “Практычны дызайн. Стань Філіпам Старкам за тры тыдні”. Бо ў такім разе вынік быў бы горшым, чым пасля навучання каратэ па брашурцы “Каратэ.За адзін тыдзень ад вучня да майстра”, якіх было багата яшчэ гадоў пяць таму на паліцах нашых кнігарань. Кожны нармальны чалавек разумее, што гэта глупства.

ДАВЕДКА: Філіп Старк –гэта вельмі модны сёння французскі дызайнер, робіцьзапальнічкі, сокавыціскалкі, падобныя да першых штучных спадарожнікаў зямлі і… іншыя цікавыя рэчы.

У гэтай рубрыцы я раскрыю паняцце “дызайн”, расклаўшы яго на складовыя часткі. Зраблю гэта па магчымасці цікавей. Адна з мэтаў рубрыкі: памагчы тым, хто таго жадае, стаць больш “прасунутымі юзэрамі” (дасведчанымі карыстальнікамі, па-беларуску кажучы), якім ня так проста пусціць пыл у вочы ўсялякімі дызайнерскімі штукарствамі.

Я разлічваю, што выпускі будуць выходзіць раз у 15 дзён. Гэтага часу, мяркую, будзе дастаткова, каб Вы без напружэння засвойвалі інфармацыю і ,натуральна, калі будзе жаданне і магчымасць, нешта прымяняць на практыцы. Спадзяюся, што змагу Вас зацікавіць. Дарэчы, паўната інфармацыі будзе залежыць ад Вашай актыўнасці, а дакладней ад Вашых пытанняў ды іншых зваротаў на адрас .

Адразу ж хачу Вам прапанаваць самім адказаць на пытанне, што такое дызайн. Што Вы разумееце пад гэтым словам? Самую цікавую думку, між іншым, я з задавальненнем апублікаваў бы ў наступных выпусках.

Вельмі б хацелася памагчы Вам зрабіць тое-сёе практычна. Бо тэорыя без практыкі...мусіць, як той казаў, што гарэлка без піва. Тым болей, што творчы пачатак ёсць у кожным. Гэта ж і яго (творчы пачатак) у тым ліку называюць талентам. Галоўнае не зарываць яго ў зямлю, а калі ўжо ўсё ж-такі зарылі – адкапаць. Разумею: усе мы – людзі занятыя, але чаму не. У наступных выпусках я планую змяшчаць для Вас інфармацыю аб законах кампазіцыі, колеры і яго псіхалагічным успрыняцці чалавекам, стылях і іх складальніках і іншых рэчах, якія датычуць практыкі.



1 | 2 | 3 | 4 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.