|
ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 лiпеня 1999 г. N 282–З
АБ НАРОДНЫМ МАСТАЦТВЕ, НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАХ (РАМЁСТВАХ) У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
(Вытрымкі)
Артыкул 7. Права грамадзян на ўтварэнне грамадскiх аб'яднанняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)
Грамадзяне, якiя працуюць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), маюць права ўтвараць па сваёй iнiцыятыве творчыя саюзы, асацыяцыi, фонды, клубы, iншыя грамадскiя аб'яднаннi, што маюць на мэце стварэнне найбольш спрыяльных умоў для творчай дзейнасцi, развiцця, падтрымкi i папулярызацыi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
Дзейнасць грамадскiх аб'яднанняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) рэгулюецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб грамадскiх аб'яднаннях.
Артыкул 22. Папулярызацыя народнага мастацтва i распаўсюджванне вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)
Органы дзяржаўнага кiравання культурай, прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў) i грамадскiя аб'яднаннi ў галiне народных промыслаў (рамёстваў) сумесна з зацiкаўленымi садзейнiчаюць папулярызацыi народнага мастацтва i распаўсюджванню вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi, праз рэкламна–выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кiрмашоў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў, адкрыцця спецыялiзаваных магазiнаў, устанаўлення нацыянальных прэмiй i дыпломаў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), а таксама iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
|