|
ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2006 г. N 98-З
АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
(в ред. Законов Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З, от 18.07.2007 N 265-З)
Артыкул 44. Ахоўныя абавязацельствы
1. Для кожнай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або кожнага эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiваюцца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (уладальнiкаў) i (або) карыстальнiкаў, а таксама патрабаваннi па забеспячэнню iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.
2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам або па яго даручэнню ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў тэрмiн, прадугледжаны пунктамi 2 i 3 артыкула 53 гэтага Закона.
Артыкул 45. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю, а таксама згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, iндывiдуальнымi ўмовамi iх утрымання i выкарыстання, вызначанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.
2. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.
3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зонам iх аховы), а таксама ўчыненне якога-небудзь iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.
Артыкул 46. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (не ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю) вядзе да спагнання з iх карыстальнiкаў у парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы неадпаведным iх выкарыстаннем, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей па iх першапачатковаму прызначэнню не лiчыцца неадпаведным выкарыстаннем.
Артыкул 47. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi шляхам стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый, не характэрных для гэтай каштоўнасцi, стварэння дадатковых аб'ёмна-прасторавых збудаванняў, не ўласцiвых i не характэрных для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не можа ажыццяўляцца без пагаднення, заключанага ў пiсьмовай форме з уласнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, i дазволу, атрыманага ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона.
2. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з пагадненнем, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, абавязаны штогод у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, рабiць адлiчэннi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. Памеры такiх адлiчэнняў складаюць для юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, 5 працэнтаў, для замежных юрыдычных i фiзiчных асоб 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 52. Абмежаванне правоў уласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Уласнiку матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца:
знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;
дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i выкананне работ на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона;
адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;
мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;
вывозiць гiсторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;
перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням.
Артыкул 53. Абавязкi ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны ўзяць на сябе абавязкi па забеспячэнню iх захавання шляхам падпiсання ахоўных абавязацельстваў, складзеных па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку:
1.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;
1.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;
1.4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.5. захоўваць у цэласнасцi калекцыi i iншыя навукова абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Пры набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новы ўласнiк або па яго даручэнню ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы цягне за сабой прызнанне такой здзелкi нiчога не вартай.
3. У выпадку надання матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўласнiк гэтага аб'екта або па яго даручэнню ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесцi да прызнання названага аб'екта ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарна.
|