|
ТБМ прэзэнтавала праграму кампутарнай праверкі арфаграфіі ў беларускамоўных тэкстах «Літара 1.0».
Праграма распрацавана пад тэкставы рэдактар «Word», працуе з тэкстамі ў афіцыйным і клясычным правапісах, а таксама канвэртуе тэксты з аднаго правапісу ў другі. Тэхнічным бокам распрацоўкі займаўся Хведар Піскуноў, моўным — Генадзь Цыхун, Сяргей Шупа ды іншыя вядомыя мовазнаўцы. Распаўсюджваецца праграма бясплатна, адзіная ўмова — абавязковая рэгістрацыя карыстальніка. У Інтэрнэце яе можна спампаваць з сайту www.pravapis.tut.by, а на сядзібе ТБМ (Менск, вул.Румянцава, 13) дыск з праграмай мяняюць на два чыстыя СD-R. Праўда, пакуль шмат нараканьняў выклікае тэхнічны бок працы праграмы.
|