|
27 жніўня міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч падпісаў загад аб прыпыненні выхаду газеты "Навінкі" тэрмінам на тры месяцы. Выданне звінавачваюць у парушэнні некалькіх артыкулаў Закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Паводле мінінфармацыі, рэдакцыя запозна паведаміла пра змену юрыдычнага адрасу, не дасылала "кантрольных" нумароў газеты ў дзяржаўныя органы, указала няпоўныя выходныя дадзеныя газеты, а таксама дапусціла пэўныя фінансавыя парушэнні.
Падрабязнасці на сайце ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"— http://baj.ru
|