|
Мэты конкурсу:
• Прыцягненне моладзі і студэнтаў да актыўнага грамадскага жыцця;
• Падтрымка навуковай дзейнасці моладзі і студэнтаў у галіне сацыяльных даследванняў;
• Пошук маладых талентаў: у будучыні – даслечыкаў, палітыкаў, журналістаў, якія сцвярджаюць незалежныя погляды і дэмакратычныя каштоўнасці;
• Праца ў моладзевым і студэнцкім асяродку з пашырэннем у ім дэмакратычных уплываў.
Асноўным шляхам дасягнення азначаных мэтаў з’яўляецца правядзенне конкурсу прац “Беларусь у еўрапейскім кантэксце”.
Накірункамі, якія плапануецца прадставіць на спаборніцтва, з’яўляюцца:
• эканоміка
• паліталогія
• гісторыя
• журналістыка
• літаратура
• права (юрыспрудэнцыя)
Працы, пададзненыя на конкурс, найперш мусяць адлюстраваць сучаснае становішча Беларусі ў Еўропе з пункту гледжання вышэйназваных сфераў ведаў.
Аб’ём конкурсных тэкстаў абмяжоўваецца 20,000 знакаў. Вітаецца выкарыстанне сучасных даследчых канцэпцый у названых сферах, новай навуковай метадалогіі, і ўвага да еўрапейскага кантэксту закранутай праблематыкі.
Якасць конкурсных работ ацэньвае кампетэнтнае журы з лепшых беларускіх прафесіяналаў – па 2 чалавекі на кожнай з 6 секцый. Сярод усіх работ лепшыя і найбольш цікавыя па секцыях (3-5 па кожнай) будуць адабраныя для ўрачыстых прэзентацый з удзелам аўтараў. На апошніх удзельнікі пацвердзяць узровень асабістага валодання тэмай, канчаткова вызначацца пераможцы. Яны атрымаюць узнагароды (створаны значны прэміяльны фонд), лепшыя працы будуць надрукаваныя ў перыёдыцы і зборніках. Пад-час прэзентацыі эксперты таксама ацэньваюць агульны якасны ўзровень спаборніцтва.
Тэрмін падачы прац на конкурс – да 30 лістапада 2006 г.,
Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў снежні 2006 г.
Працы просім дасылаць:
,
даведкі: 778-18-68, 292-57-51 Аляксей Хадыка,
345-45-76 Галіна Уласік
|