|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
Выпуск 273 ( 10 студзеня 2008 г.)
|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www:ts.adukatar.net
Выпуск 273 ( 10 студзеня 2008 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Змаганьне за беларускамоўнае выхаваньне працягваецца.............… 2
Інфармацыйны дзень Прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі...........… 2
Круглы стол у музэі-аптэцы............................................................… 2
Стажыроўкі ў ЗША па экалягічнай тэматыцы................................… 3
Новыя магчымасьці міжнароднага абмену.....................................… 3
Міжнародная летняя школа па правах чалавека.............................… 4
Міжнародная праграма візытаў......................................................… 4
“Community Connections 2008”........................................................… 4
Фінансаваньне захаваньня культурнай спадчыны..........................… 5
Спабор ад тыднёвіка “Ніва”............................................................… 5
Праграма падтрымкі структур дапамогі інвалідам.........................… 6
Спабор мэтавага фінансаваньня......................................................… 6
Штогадовы спабор прававога эсэ...................................................… 7
V Варшаўская Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя.........................… 7
Навучаньне ў Вялікабрытаніі для асьпірантаў і дактарантаў..........… 7
5уверх
Змаганьне за беларускамоўнае выхаваньне працягваецца
На 12 студзеня запланаваная чарговая сустрэча бацькоўскага камітэту па стварэньні беларускамоўных груп у дзіцячым садку з загадчыкам аддзела адукацыі Гарадзенскага выканкама сп. Сяргеем Блажэем.
На сустрэчы бацькі спадзяюцца нарэшце атрымаць узгадненьне рэклямы беларускамоўных груп, якое цягнецца ад 17 сьнежня. Без дазволу на рэкляму набіраць новых дзетак у групу немагчыма. Затое ў сем’і тых, хто пасьпеў запісацца, наведаўся сьвяты Мікалай з падарункамі для кожнага дзіцяці.
5уверх
Круглы стол у музэі-аптэцы
Круглы стол, прысьвечаны дзейнасьці езуітаў у Гародні, адбыўся напрыканцы мінулага году.
Навукова-асьветніцкае мерапрыемства, прымеркаванае да 320-годдзя гарадзенскай аптэкі-музэя, зладжанае навукова-вытворчым кааператывам “Біятэст” пры падтрымцы курыі Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.
Мясцовыя навукоўцы, прадстаўнікі ўстановаў культуры, студэнты разважалі пра шматлікія аспэкты працы езуітаў у Гародні. Кіраўнік НВК «Біятэст» распавёў пра цяжкасьці аднаўленьня пасля 46-ці гадовага перапынку дзейнасьці аптэкі. Экспанаты для аптэкі-музэя зьбіралі ўсім горадам, у асноўным, іх набывалі супрацоўнікі «Біятэсту». Цяпер у аптэцы-музеі адзіным у краіне музэі такога кшталту – больш за тысячу экспанатаў. Міністэрства Аховы Здароўя разглядае просьбу аб наданьні ёй статуса аптэкі-музея.
Алеся ПАРФЁНЕНКА
5уверх
Інфармацыйны дзень Прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі
22 студзеня Прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ва Украіне і Беларусі ладзіць «Інфармацыйны дзень», прысьвечаны новаму спабору праектаў: «Медыя-праекты па асьвятленьні дзейнасьці Эўрапейскага Зьвязу ў рэгіёнах, дзеяньняў Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва і Эўрапейскай сістэмы супрацоўніцтва і парнэрства» (агульны бюджэт складзе 11,5 млн. эўра).
Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі, установы і кампаніі, якія разглядаюць магчымасьць удзелу ў спаборы. У першую чаргу гэта тычыцца СМІ, медыя-груп, асацыяцый журналістаў, незалежных Інтэрнэт-выданьняў, грамадзкіх арганізацый, агенцтваў і кампаній па грамадзкіх сувязях.
Інфармацыйны дзень ладзіцца з 10 да 12 гадзін у памяшканьні Прадстаўніцтва Эўракамісіі на адрасе: вул. Круглаўніверсытэтська, 10, Кіеў.
Тэрмін рэгістраваньня для ўдзелу - да 15 студзеня.
Падрабязная інфармацыя – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
5уверх
Абвяшчаецца міжнародны спабор ад EarthCrops на 6-месячныя стажыроўкі ў ЗША для маладых лідэраў.
EarthCrops прапануе трэнінгавы курс у Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША), які аб'яднае маладых лідэраў пад эгідай вывучэньня наступных накірункаў:
вытрымка экалягічных нормаў, ахова прыроды;
пабудова эфектыўнай каманды;
лідарства.
EarthCrops забясьпечвае ўсе выдаткі ўдзельнікаў, а таксама будзе выплочваць штомесячную стыпендыю.
Мінімальныя крытэры для кандыдатаў:
поўны 4-гадовы курс навучаньня ва ўнівэрсітэце і 1 год практычнага досьведу працы ў сфэры аховы навакольнага асяроддзя, альбо 5 год практычнага досьведу.
размоўная ангельская мова;
дакумэнты, што пацьвярджаюць практычны досьвед працы апліканта;
Апошні тэрмін падачы анкеты на ўдзел – 31 студзеня.
Тэрмін стажыраваньня ў EarthCrops – з 3 чэрвеня да 12 сьнежня.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.earthcorps.org/join_international.php
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
Эўрапейская камісія абвясьціла пра стварэньне новай фінансавай сістэмы, якая спрыяе разьвіцьцю абменаў паміж дасьледніцкімі асяродкамі Эўрапейскага Зьвязу і краінаў, што ў яго не ўваходзяць.
Сістэма мае назву “Міжнародная схема абмену дасьледніцкім персаналам” і фінансуе абмены персаналам дасьледніцкіх арганізацый з дзяржаваў ЭЗ і іншых краін сьвету – у тым ліку Беларусі.
Тэрмін падачы заявак на ўдзел у спаборы - да 28 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ .
Паводле http://svetlahorsk.belarda.org/
5уверх
Міжнародная летняя школа па правах чалавека
Хэльсынскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 19-ую Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая ладзіцца ў Варшаве-Мядзешыне з 21 па 29 ліпеня 2008 году.
Падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы:
http://www.hfhrpol.waw.pl/pliki/informacjaros.pdf
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
Міжнародная праграма візытаў
ICTE (Міжнародны Цэнтар Навучаньня Талерантнасьці) прымае заяўкі на ўдзел у Міжнароднай праграме візытаў “Навукоўцы і практыкі ў сфэры навучаньня талерантнасьці”.
Мэта праграмы – падтрыманьне гатоўнасьці стажораў працаваць з малой супольнасьцю для прасоўваньня ідэяў талерантнасьці, правоў чалавека, павагі да разнастайнасьці і сацыяльнай справядлівасьці.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 21 студзеня.
Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы:
http://www.seedsoftolerance.org/fgp.html
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
“Community Connections
2008”
Прадстаўніцтва Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” Распачало прыём заявак на ўдзел у праграме 22 дзённага побыту ў ЗША для абмену досьведам з амэрыканскімі калегамі па тэме:
- Здароўе маці і дзіцяці: паляпшэньне рэпрадукцыйнага здароўя, забесьпячэньне аптымальнага фізычнага і духоўнага разьвіцьця дзіцяці.
Тэрмін стажыроўкі – 1-22 траўня. Веданьне ангельскай мовы неабавязковае.
Тэрмін падачы заяваў – 8 студзеня-10 лютага 2008 года.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Вольгі Прушак: Прадстаўніцтва Карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc.» г. Мінск, пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл.: (017) 2181264, е-mail: .
5уверх
Амбасада ЗША абвяшчае правядзеньне спабору ў межах праграмы “Пасольскі Фонд па захаваньні культурнай спадчыны” з мэтай дапамогі ў захаваньні нацыянальнай культурнай спадчыны.
Пасольскі фонд прымае заяўкі на атрыманьне гранта па наступных накірунках:
-Кансэрвацыя і рэстаўрацыя прадметаў і калекцый; стварэньне ўмоваў захаваньня альбо дэманстрацыі экспанатаў і калекцый; навучаньне кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
-Кансэрвацыя і рэстаўрацыя археалягічных і гістарычных аб’ектаў, помнікаў і сакральных месцаў; археалягічная разведка, дакументаваньне.
-Кансэрвацыя і рэстаўрацыя вуснай народнай творчасьці, музыкі, танцаў, абрадаў; дакументаваньне і аўдыёзапіс.
Заяўкі прымаюцца на ангельскай і беларускай (рускай) мовах і мусяць складацца наступным чынам:
1.Назва праекта
2.Мэта і задачы
3.Месца рэалізацыі
4.Агульнае апісаньне праекта
5.Час рэалізацыі
6.Абгрунтаваньне важнасьці дадзенага культурнага аб’екта, калекцыі і г.д.
7.Абгрунтаваньне неадкладнасці праекта
8.Дэталёвы бюджэт
9.Інфармацыя аб арганізацыі
10.Рэзюмэ кіраўніка праекта і супрацоўнікаў
11.Іншыя крыніцы фінансаваньня і суфінансаваньня, калі ёсьць.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 студзеня
Заяўкі прымаюцца па адрасе: вул. Герцэна 2а, г. Мінск, 22030
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША.
Эл.пошта: [email protected] і [email protected], факс: (375) 17 211-03-84.
5уверх
Спабор ад тыднёвіка “Ніва”
Праграмная рада тыднёвіка “Ніва” ладзіць спабор “Памятаем і чытаем”, прысьвечаны 90-ым угодкам абвяшчэньня БНР і 50-й гадавіне заснаваньня ў Беластоку Беларускага літаратурнага аб’яднаньня “Белавежа”.
Пытаньні да спабору:
1. Якія герб і сьцяг былі прыняты Беларускай Народнай Рэспублікай?
2. Назавіце прозьвішчы і імёны ўсіх былых старшынь Рады БНР.
3. Назавіце гарады, у якіх знаходзіліся сядзібы БНР.
4. Дзе зараз знаходзіцца Рада БНР і хто ёй старшынствуе?
5. Як называецца першы зборнік твораў беларускага літаратурнага аб’яднаньня “Белавежа”, калі пабачыў ён сьвет і пад сыёй рэдакцыяй?
6. Як называліся літаратурныя альманахі аб’яднаньня ў мінулым, а як цяпер? Колькі нумароў выйшла кожнага з іх?
7. Хто цяпер з’яўляецца старшынёй “Белавежы” і дзе ён нарадзіўся? Назавіце ягоныя першыя тры паэтычныя зборнікі на беларускай мове.
8. Назавіце трох “белавежскіх” паэтаў і трох празаікаў ды апошні зборнік кожнага з іх.
9. Мае разважаньні (у любым жанры, да 2 старонак машынапісу)на адну з тэм:
–Людзі, падзеі, ідэі БНР учора і сёньня;
-Мой “белавежац” або ягоны твор, які падару блізкім.
Апошні тэрмін прыманьня адказаў – да 5 сакавіка.
Адказы прымаюцца на адрас:
Rada Programowa Tygodnika „Niwa”
15-959 Bia?ystok, ul. Zamenhofa 27
POLAND
tel./fax (+48 85) 743 50 22
5уверх
Нямецкі фонд дапамогі інвалідам “Акцыя – Чалавек” ладзіць праграму падтрымкі стварэньня і разьвіцьця базавых структур у Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Эўропе.
Мэта праграмы: падтрымка праектаў, накіраваных на рэальнае паляпшэньне умоваў жыцьця людзей з абмежаванымі магчымасьцямі і асаблівымі сацыяльнымі складанасьцямі.
Заяўкі прымаюцца ад недзяржаўных арганізацый Нямеччыны ў партнэрстве з арганізацыямі ці групамі з іншых краін, у тым ліку Беларусі.
Тэрміны падачы заявак – да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасьня, 31 сьнежня штогод.
Падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Паводле http://svetlahorsk.belarda.org/
5уверх
Спабор мэтавага фінансаваньня
Прадстаўніцтва Хрысьціянскага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь ладзіць спабор мэтавага фінансаваньня выданьня альбо перавыданьня інфармацыйных матэрыялаў па тэме ВІЧ/СНІД.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, якія працуюць у сфэры прафіляктыкі СНІДу, дапамогі і падтрымкі групаў рызыкі.
Да разгляду прымаюцца інфармацыйныя матэрыялы, выдадзеныя раней, але актуальныя, альбо падрыхтаваныя да друку дызайн-макеты новых матэрыялаў.
Тэрмін рэалізацыі праекта – да 4 месяцаў ( ад моманту рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасьці пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь).
Ахвотным да ўдзелу Прадстаўніцтва фонда прадастаўляе ўсе неабходныя дакументы (па пошце альбо асабіста).
Апошні тэрмін прадастаўленьня дакументаў – да 17.00 30 студзеня.
Больш падрабязную інфармацыю і кансультацыі можна атрымаць па тэлефонах: 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25; 257-04-94 (Аляксей Галанцоў, Ганна Архангельская, е-mail: .
5уверх
Фонд Разьвіцьця Прававых Тэхналёгіяў абвясьціў штогадовы спабор прававога эсэ накіраваны на падтрымку самастойных дасьледваньняў па пытаньнях забеспячэньня й абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Працы прымаюцца да 1 сакавіка
Пытаньні і працы скіроўвайце на эл. адрас: .
Паводле рассылкі www.belngo.info
5уверх
V Варшаўская Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя
Студыюм Эўропы Усходняй абвяшчае аб правядзеньні V Варшаўскай Усходнеэўрапейскай канфэрэнцыі з 15 да 18 ліпеня 2008 года.
Галоўная тэма канфэрэнцыі – пытаньні свабоды і улады ў Эўропе, Расіі, Цэнтральнай Азіі і на Каўказе з 18 стагоддзя да сёньняшняга часу.
Апошні тэрмін дасланьня прапановаў па тэмах рэфэратаў – 15 сакавіка.
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас:
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: www.studium.uw.edu.pl
5уверх
Навучаньне ў Вялікабрытаніі для асьпірантаў і дактарантаў
Унівэрсытэт у Глазга (Вялікабрытанія) абвяшчае спабор на атрыманьне штогадовых пасьлядыплёмных стыпендый для асьпірантаў і дактарантаў на любым з факультэтаў.
Заявы на пасьлядыплёмныя стыпендыі Унівэрсытэт прымае ў студзені-сакавіку. Адбор кандыдатаў ладзіцца на факультэтах. Улічваюцца акадэмічныя посьпехі і навуковыя дасягненьні. Форму заяўкі можна атрымаць праз Міждзяржаўную асацыяцыю пасьлядыплёмнай адукацыі па тэл.495 434-24-38.
Паводле рассылкі Міжнароднай сеткі “Маладая Эўропа”
5уверх
|