|
Новая сістэма міжнароднага абмену даследчыцкім персаналам
Еўрапейская камісія абвесціла пра стварэнне новай фінансавай сістэмы, якая спрыяе развіццю абменаў паміж даследчыцкімі асяродкамі Еўрапейскага Звязу (ЕЗ) і краінаў, што не ўваходзяць у ЕЗ.
Сістэма мае назву “Міжнародная схема абмену даследчыцкім персаналам”, МСАДП (International Research Staff Exchange Scheme, IRSES) і фінансуе абмены персаналам даследчыцкіх арганізацый з дзяржаў ЕЗ і іншых краін свету. У лік краінаў, прадстаўнікі якіх могуць браць удзел у абменах, увахозіць Беларусь. Термін падачы заявак да ўдзелу ў конкурсе: да 28 сакавіка 2008.
Падрабязная абвестка на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
(ТБМ)
|