|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail:
www: sektar.cjb.net
Выпуск 218
(13 верасьня 2006 г.)
Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік
У працы над выпускам бралі ўдзел Алеся Бяленік, Лана Руднік.
|
Фэстываль нефармальных адукатараў............................................… 2
Школа мясцовай супольнасьці-2: працяг ёсьць!............................… 2
Партнэрская канфэрэнцыя ў Супрасьлі..........................................… 3
“Беларуская мова: крок наперад або адкат назад”.........................… 3
Узнагарода для Анжалікі Борыс.....................................................… 4
Архітэктурныя войны: эпізод трэці.................................................… 4
Анатоль Брусевіч прэзентуе............................................................… 5
Моладзі пра майстэрства прэзэнтацыі............................................… 5
Вэб-пляцоўка для дзетак і бацькоў.................................................… 5
"Чэмпіёны свету па футболе. 1930-2006”........................................… 5
Адукацыйныя стажыроўкі для настаўнікаў....................................… 6
Спабор эсэ “Мая Эўропа”..............................................................… 6
Навучаньне для маладых журналістаў у Варшаве..........................… 7
Не прапусьці апошні тэрмін!...........................................................… 8
15 верасьня ў Менску пачынае працу першы ў Беларусі Фэстываль нефармальнай адукацыі. Удзел у яго працы возьмуць каля 150 удзельнікаў з грамадзкіх арганізацый краіны і госьці з замежжа.
На думку арганізатараў, Фэстываль павінен падкрэсьліць каштоўнасьць і неабходнасьць адукацыі, што адбываецца як у навучальнай установе, так і ў коле сяброў, клубе па інтарэсах, у сям’і і на працоўным месцы, акцэнтаваць увагу не толькі на эканамічнай мэтазгоднасці нефармальнай адукацыі, але і на яе сацыяльна-культурнай і грамадзянска-палітычнай значнасці, на неабходнасьці падтрымкі самаадукацыі ў любым узросьце і па любых пытаньнях жыцьцядзейнасьці чалавека.
Удзельнікі Фэстывалю змогуць узяць удзел у некалькіх тэматычных круглых сталах, майстар-клясах, пазнаёміцца з кнігамі і іншымі выданьнямі грамадзкіх арганізацый краіны.
У лік арганізатараў мерапрыемства ўваходзяць две арганізацыі з Гарадзеншчыны – грамадзкія аб’яднаньні “ВІТ” і “Цэнтр “Трэці сектар”.
Пра вынікі Фэстывалю можна будзе прачытаць на вэб-пляцоўцы www.adukatar.net
Вітаўт Руднік
5уверх
Калі Вы актыўны і неабыякавы чалавек, калі Вы маеце жаданне палепшыць якасць жыцця людзей на сваёй вуліцы, у сваім горадзе альбо мястэчку, то гэты праект – для Вас!
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) разам з Самаўрадавым таварыствам “ПЛЮС” (г. Белхатаў, Польшча) запрашаюць Вас узяць удзел у чарговым этапе праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-2”.
Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.
Прыкладамі такіх метадаў з’яўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.
У межах праекта да канца года адбудуцца чатырохдзённы трэнінг «Школа сацыяльных аніматараў», а таксама тыднёвы навучальны візыт у Польшчу. Вынікам праекта будзе прысьвечана асобнае выданьне, якое ўбачыць сьвет у студзені 2007 г.
Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да 1 кастрычніка.
Дадатковую інфармацыю, а таксама форму заяўкі на ўдзел у трэнінгу можна замовіць па электроннай пошце trecisektar@yahoo.com альбо па тэл. (0-29) 284-77-99 (Лана Руднік).
В. Дрэма
5уверх
Абмеркаваньне пэрспэктываў супрацоўніцтва ў галіне культуры, экалёгіі і турызму паміж грамадзкімі арганізацыямі, агратурыстычнымі гаспадаркамі і іншымі інстытутамі грамадзянскай супольнасьці Падляскага ваяводзтва Польшчы і Гарадзеншчыны будзе галоўнай тэмай сустрэчы, якая пройдзе 14-15 кастрычніка ў Супрасьлі (Польшча).
Арганізатарамі канфэрэнцыі зьяўляюцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Таварыства “Урачыска” (Супрасьль, Польшча).
Калі вы зацікаўленыя ў пошуку партнэраў на Беласточчыне і жадаеце ўзяць удзелу сустрэчы, напішыце пра гэта на адрас да 20 верасьня.
Арганізатары канфэрэнцыі з польскага боку забясьпечваюць пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў, але не кампэнсуюць выдаткі на іх падарожжа.
Не змарнуйце шанец знайсьці партнэраў!
5уверх
“Беларуская мова: крок наперад або адкат назад”
12 верасьня ў памяшканьні Таварыства беларускай школы ў Гародні адбылося пятае паседжаньне прэс-клюба, прысьвечанае тэме “Беларуская мова: крок наперад ці адкат назад”. На пасяджэньні быў абмеркаваны сучасны стан беларускай мовы і беларускамоўных школ.
Падчас дыскусіі прагучала, што ў гэтым годзе колькасьць беларускамоўных школаў у Гарадзенскай вобласьці зьменшылася на 18.
Паводле статыстыкі, у вобласьці на беларускай мове навучаецца 31,9 % вучняў. Але, як было адзначана, афіцыйныя лічбы не выклікаюць даверу.
Кіраўнік гарадзкой арганізацыі ТБМ прафесар Аляксей Пяткевіч паведаміў, што ім удалося дамагчыся, каб улады дазволілі сёлета адкрыць першыя беларускія клясы ў шасьці сярэдніх навучальных установах Гародні: у чатырох гімназіях і дзьвюх школах. Аднак на навучаньне па-беларуску была пададзена толькі адна заява і таму беларускіх клясаў па-ранейшаму не будзе.
Прысутныя, сярод якіх былі выкладнікі ўнівэрсітэта імя Я. Купалы, кіраўнікі суполак таварыства беларускай мовы, студэнты і журналісты разважалі аб прычынах заняпаду беларускай мовы і беларускамоўнай адукацыі, прапаноўвалі шляхі выхаду з гэтай сітуацыі.
Прэс-клюб быў арганізаваны грамадзкім аб’яднаньнем “Бацькаўшчына”.
5уверх
Вядомая актывістка польскага руху, гарадзенка Анжаліка Борыс атрымала ўзнагароду Сусьветнай асацыяцыі польскіх газэт. Такой узнагародай ушаноўваюцца асобы, якія зрабілі вялікі ўнёсак ў развіццё кантактаў паміж палякаў ва ўсім сьвеце і за папулярызацыю польскай культуры.
Статуэтку ў выглядзе зямнога шара сп-ня Анжаліка атрымала з рук старшыні Сэнату Польшчы Богдана Барусевіча ў час форума ў Тарнове, у якім бяруць удзел больш 150 польскіх журналістаў з Канады, ЗША, Нямеччыны, Расеі і іншых краін.
Нагадаем, што Анжаліка Борыс з'яўляецца кіраўніцай непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі.
Паводле www.hrodna.by
5уверх
Грамадзкасьць Гародні распачала чарговую кампанію, ськіраваную на ўратаваньне помнікаў гістарычнага мінулага. Гэтым разам ідзе збор подпісаў за ратаваньне будынку № 29 па вуліцы Горкага.
Гэты будынак з'яўляецца ўнікальным прыкладам архітэктуры канструктывізму міжваеннага перыяду. Ён месьціцца на г.зв. Залатой горцы – мікрараёне па вул. Горкага, які на працягу апошняга тыдня амаль цалкам быў разбураны ў сувязі з правядзеньнем рэканструкцыі гэтай часткі горада.
Захады актывістаў руху ў абарону гістарычнай спадчыны ўжо прынесьлі пэўны плён 8 верасня Міністэрства культуры праінфармавала Гарадзенскі гарадзкі выканкам аб неабходнасьці "прыняць меры па прыпыненьню работ або іншай дзейнасьці, якая можа прывесьці да пагаршэньня тэхнічнага стану, а таксама да навукова неабгрунтаванага зьмяненьня ці пагаршэньня ўмоў успрыманьня" будынка-помніка канструктывізму па вул. Горкага, 29 (вядомага больш, як крама "Гарачы хлеб").
Дадзеныя меры павінны дзейнічаць "да моманту прыняцьця рашэньня аб неабходнасьці наданьня яму [будынку]… статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці".
Нагадаем, што дагэтуль грамадзкасьць горада беспасьпяхова спрабавала спыніць разбурэньне помнікаў гісторыі і архітэктуры ў час рэканструкцыі Савецкай плошчы. У невызначаным стане знаходзіцца і пытаньне аб рэканструкцыі ўнікальнай Каложскай царквы ХІІ ст.
Падрабязнасьці пра кампанію па ратаваньні гістарычнай спадчыны Гародні чытайце на вэб-пляцоўцы http://grodnoproblem.km.ru/
Віктар Людвіковіч
5уверх
Анатоль Брусевіч прэзентуе
Прэзентацыя кнігі гарадзенскага паэта Анатоля Брусевіча мае адбыцца 21 верасьня ў памяшканьні ГА «Таварыства беларускай школы».
Гэтай прэзэнтацыяй Таварыства распачынае дзейнасьць «Літаратурнай гасьцёўні», якая будзе дзейнічаць пры аргнаізацыі.
Вінцэнт Анімуцкі
5уверх
Моладзі пра майстэрства прэзэнтацыі
Моладзь з Польшчы, Беларусі, Італіі і Калінінградзкай вобл. Расеі будзе браць у навучаньні асновам падрыхтоўкі прэзэнтацый у фармаце PowerPoint.
Сустрэча, якая адбудзецца 17-25 верасьня ў польскім мястэчку Радова, фінасуецца са сродкаў праграмы Эўразьвязу “Моладзь”.
Фармаваньнем беларускай дэлегацыі займаецца ГА “Мадэм” (Гародня).
Вінцэнт Анімуцкі
5уверх
Вэб-пляцоўка для дзетак і бацькоў
Стваральнікі вэб-рэсурса http://dzietki.org падрыхтавалі да новага навучальнага года новую вэрсію гэтай пляцоўкі.
Яе наведвальнікі знойдуць тут розныя форумы, мультфільмы, казкі, кансультацыі і шмат яшчэ чаго карыснага.
Прэзэнтацыя вэб-пляцоўкі адбудзецца 21 верасьня ў Менску на сядзібе Таварыства беларускай мовы.
5уверх
Такую назву мае даведнік, аўтарам якога з'яўляецца старшыня праўленьня ГА «Цэнтр «Трэці сектар» Вітаўт Руднік.
Кніга ўтрымлівае падрабязную інфармацыю (біяграфія, кар'ера, цікавя факты, фота) пра ўсіх футбалістаў і трэнераў, якія станавіліся ўладальнікамі Кубка сьвету па футболе.
Ахвотныя набыць выданьне зьвяртайцеся на адрас vitautr@yahoo.com
5уверх
Польскі фонд імя Роберта Шумана абвясьціў спабор для настаўнікаў і выкладнікаў сярэдніх навучальных установаў Беларусі на ўдзел у адукацыйных стажыроўках у Варшаве.
Стажыроўкі прадугледжваюць азнаямленьне з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу ў польскіх школах, у прыватнасьці, з дзейнасьцю школьных эўрапейскіх клюбаў, эўрапейскай і грамадзянскай адукацыяй.
Настаўнікі таксама наведаюць школы, офісы адукацыйных грамадзкіх арганізацый, пункты эўрапейскай інфармацыі.
Арганізатары забясьпечаць удзельнікаў стажыровак неабходнай літаратурай і інфармацыяй для далейшага міжшкольнага супрацоўніцтва і далучэньня да эўрапейскіх адукацыйных праграм для школьнікаў.
Усе выдаткі на праезд, афармленьне візаў, пражываньне і харчаваньне за кошт арганізатараў.
Тэрмін першай стажыроўкі 2 7 лістапада (у час восеньскіх вакацый).
Для удзелу ў спаборы трэба запоўніць анкету і даслаць яе на адрас альбо па пошце: 220029 а/с 64, Мінск -29 (з пазнакай “Эўрапейскі клуб”
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка.
Дадатковую інфармацыю пра Эўрапейскія школьныя клюбы і пра Фонд імя Роберта Шумана чытайце на вэб-пляцоўках:
http://nastaunik.info/civil/methods/europe
www.schuman.org.pl
Паводле рассылкі www.nastaunik.info
5уверх
Сваё ўспрыняцьцё Эўропы і «эўрапейскага кантэкста» нашага жыцьця змогуць адлюстраваць удзельнікі спабора, абвешчанага рэдакцыяй часапіса «Новая Европа».
Пераможца спабору атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 50 у.а.
Эсэ (3-5 стар.) на спабор у беларускай альбо расейскай мовах прымаюцца да 28 верасьня па адрасе
5уверх
У пачатку кастрычніка ў Варшаве пачне працаваць праект «Беларуская школа журналістыкі», які ладзіцца Цэнтрам міжнародных стасункаў (Centrum Stosunk?w Mi?dzynarodowych).
Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросьце 19-30 гадоў, якія працуюць журналістамі альбо хочуць імі стаць у будучыні. Найлепшыя ўдзельнікі праекту пройдуць стажыроўку на Эўрапейскім радыё для Беларусі і Радыё "Палёнія".
Заяўка павінна ўтрымліваць аўтабіяграфію (CV) і матывацыйны ліст,
напісаныя на беларускай мове. Апошні тэрмін складаньня заявак 15 верасьня.
Дасылайце вашыя лісты на электронную скрыню: [email protected].
Па гэтым жа адрасе можна атрымаць больш дэтальную інфармацыю пра Школу.
5уверх
Спабор Украінскага жаночага фонда
Мэтай спабору зьяўляецца спрыяньне дзейнасьці жаночых арганізацый Украіны, Малдовы і Беларусі, накіраванай на абарону інтарэсаў жанчын і лабіраваньне іх інтарэсаў.
Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.uwf.kiev.ua
Апошні тэрмін падачы заявак 20 верасьня.
Спабор Хрысьціянскага дзіцячага фонда ў Беларусі
Прымаюцца заяўкі, скіраваныя на прафілактыку ВІЧ/СНІД сярод моладзі, жанчын, спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў, работнікаў сэкс-бізнэса, а таксама на дапамогу людзям, якія жывуць з ВІЧ, а таксама сем’ям гэтых людзей.
Дадатковую інфармацыю – па тэл. (0-17) 257-77-08.
Апошні тэрмін падачы заявак – 28 верасьня.
Праграма Суседзтва INTERREG III B рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных прапановаў
Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.bsinterreg3a.net
Апошні тэрмін падачы заяўкі 16 кастрычніка.
Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця. Спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва Польшча-Беларусь-Украіна
Удзел у спаборы могуць браць арганізацыі і ўстановы з Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай вабласьцей Беларусі.
Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.pbu.wwpwp.gov.pl ды www.interreg.gov.pl.
Апошні тэрмін падачы заяўкі 13 кастрычніка.
5уверх
|