English version
 










Навіны

 


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www:ts.adukatar.net

                                                        Выпуск 290                                                           

                                                   ( 1 траўня 2008 г.)                                                     

Рэдактар выпуска: Кася Крот.

У працы над выпускам брала ўдзел Адар’я Гуштын

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

„Сivicportal.org” запрашае да супрацы............................................… 2

Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне.......................… 2

Моладзевы летнік у Польшчы.........................................................… 3

Міжнародны моладзевы летнік “1+1”.............................................… 3

Школы зялёнага актывіста – 2008...................................................… 4

Міжнародная школа Медыя Права ў Кіеве.....................................… 4

Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Чалавека.......................… 5

Летнія школы па правах чалавека ў Вільні......................................… 5

Фотаспабор “Культурнае жыцьцё”.................................................… 6

Спабор маладых літаратараў...........................................................… 6

Навучаньне ў Вышэйшай школе права ў Рызе...............................… 6

Міжнародны спабор для журналістаў............................................… 7

Валянтэрства ў Германіі..................................................................… 7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

~Падзеі:

       5уверх

 

„Сivicportal.org” запрашае да супрацы

Запрашае да супрацоўніцтва тэматычны грамадзкі інтэрнэт-партал www.civicportal.org створаны з ініцыятывы Польска-амерыканскага Фонду Свабоды ў рамках праграмы „Трансфармацыя ў рэгіёне – RITA”.

Мэта партала  паляпшэньне супрацоўніцтва паміж Польскімі і замежнымі арганізацыямі, дапамога ў пошуку партнэраў, стварэньне базы дадзеных, абмен досьведам.

Асаблівая роля ў дзейнасьці партала надаецца карыстальнікам, якія адначасова супольна ствараюць яго праз размяшчэньне інфармацыі пра сваю дзейнасьць.

Больш падрабязная абвестка  на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.

Паводле http://svetlahorsk.belarda.org/

 5уверх

 

 

 

               
  Абвесткі:

5уверх

 Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне

Гарадзенскае грамадзкае аб'яднаньне "Цэнтр "Трэці сектар" у партнэрстве з Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыцьцё штодзённасьці”.

Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валоданьня ангельскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасьцю да журналістыкі.

Праект закліканы спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэньню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачаньня Германіі ў Беларусі.  

У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.

Этапы рэалізацыі праекта:

Гародня – 20-28 ліпеня.

Германія – лета 2009 года.

Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадзкасьці абедзвюх краінаў. 

Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 траўня.

  За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта .

 

5уверх

 Моладзевы летнік у Польшчы

Міжнародны нямецка-польска-беларускі моладзевы праект абвяшчае набор удзельнікаў.

У межах праекта 50 прадстаўнікоў Германіі, Польшчы, Беларусі супольнымі намаганьнямі пабудуюць забаўляльны парк для выхаванцаў польскага Дому дзіцяці “Панда”. Акрамя таго, удзельнікі летніка будуць ладзіць заняткі з дзецьмі во ўзросьце ад 2 год, здзейсьняць супольныя выезды ў Люблін.

Тэрмін правядзеньня летніка – 19-28 верасьня. Арганізацыйны ўнёсак для ўдзельнікаў з Беларусі – 50 злотых.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 5 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл. адрас:

5уверх

 

Міжнародны моладзевы летнік “1+ 1”

Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Моладзевы Інфармацыйны Рэсурс» (г.Тамбоў, Расія) і Міжнародны цэнтр сустрэч “Эўропа-Хаус-Дрэздэн” (Дрэздэн, Германія) ладзіць Міжнародны моладзевы летнік “1+1”.

 «1+1»  гэта праект для маладых лідэраў і прадстаўнікоў актыўнай моладзі ва ўзросьце ад 19 да 26 год з Расіі, Заходняй і Ўсходняй  Эўропы.

Летнік ладзіцца ў Дрэздэне 2-16 жніўня і ў Тамбове 17-28 жніўня.

У праграме летніка – сустрэчы з маладымі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, выкладчыкамі, прадстаўнікамі ворганаў улады, адукацыі, СМІ, трэнінгі па стварэньні каманды, моладзевым лідэрстве, кіраўніцтве праектамі, інтэрактыўныя лекцыі, экскурсіі.

Удзельнікі праекта атрымаюць магчымасьць авалодаць практычнымі навыкамі ў праектнай дзейнасьці, арганізаваць праектную каманду, стаць мэнэджэрам і рэалізатарам уласнага сацыяльнага міжнароднага моладзевага праекта.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 6 траўня.

Заяўкі прымаюцца на нямецкай мове па эл. адрасе: .

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 8 920 235 87 09, (4752) 71 26 56.

5уверх



@ Навучаньне

_____________________________________________________________________________________________

Школы зялёнага актывіста – 2008

Грамадзкае аб’яднаньне “Экадом” запрашае моладзь, зацікаўленую ў экалягічнай тэматыцы, да ўдзелу ў трэнінгах  Школы зялёнага актывіста.

Школа складаецца з трэнінгаў пачатковага і прасунутага ўзроўняў.

Трэнінгі пачатковага ўзроўню ладзяцца  24-25 траўня, 31 траўня -1 чэрвеня, 7-8 чэрвеня. На іх удзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй і мэтамі экалягічнага руху, атрымаюць веды і лідэрскія навыкі, неабходныя для экалягічнага актывіста.

На трэнінгі прасунутага ўзроўню можна трапіць толькі прайшоўшы пачатковы ўзровень.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у трэнінгах пачатковага ўзроўню – да 15 траўня.

Анкеты прымаюцца на эл. адрас:

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце  альбо на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.greenbelarus.info .

5уверх

 Міжнародная школа Медыя Права ў Кіеве

З 7 да 25 ліпеня Інстытут Медыя Права пры падтрымцы Міжнароднай грамадзкай арганізацыі “Міжнародная падтрымка СМІ” ладзіць Міжнародную летнюю школу права ў Кіеве.

Міжнародная летняя школа права – інтэнсіўны навучальны курс для юрыстаў, чыя праца зьвязаная з пытаньнямі свабоды слова, свабоды інфармацыі альбо медыя-права. Да ўдзелу таксама запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў, зацікаўленыя тэматыкай школы.

Асноўная ўвага будзе надавацца міжнародным і эўрапейскім стандартам у сфэры медыя-права. Заняткі праводзяцца ўкраінскімі і эўрапейскімі экспэртамі. Па сканьчэньні навучаньня ўдзельнікі атрымаюць дыплёмы.

Працоўная мова – руская.

Арганізатары забясьпечваюць пражываньне і абеды ўдзельнікаў. Фінансаваньне транспартных выдаткаў не прадугледжанае. Рэгістрацыйны ўнёсак – 20 эўра.

Анкеты на ўдзел з паметкай “Летняя школа”, а таксама 2 рэкамендацыі  дасылайце на эл.адрас: .

Апошні тэрмін падачы – да 22 траўня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: , тэл.(+38044) 492 9619.

Узор анкеты разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://www.medialaw.kiev.ua.

5уверх

 

Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Чалавека

Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух, Міжнародная Школа Правоў Чалавека і Дэмакратыі, Міжнародная сетка па правах студэнтаў запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай Студэнцкай Школе Правоў Чалавека/Правоў Студэнтаў.

Эксперты і трэнеры Школы – вядомыя праваабаронцы, а таксама лідэры студэнцкіх рухаў і маладыя грамадзянскія актывісты.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў,  усе, каго цікавяць правы чалавека.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў: узрост да 30 год, грамадзянства Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы. Вітаюцца заяўкі  ад сфармаваных студэнцкіх альбо іншых праваабарончых груп – такім удзельнікам магчыма аказаньне асаблівай кансультатыўнай падтрымкі.

Асноўным элементам праграмы з’яўляюцца двухдзённыя сэмінары-сэсіі. Для ўдзельнікаў, якія прайшлі адбор, навучаньне, пражываньне і харчаваньне бязплатнае.

Набор у Школу вядзецца безперапынна.

Анкету ўдзельніка і больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся на адрас:

5уверх

 

Летнія школы па правах чалавека ў Вільні

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае спабор на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год.

    У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

    Выкладчыкамі Школы зьяўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых

арганізацыяў Беларусі і замежжа, спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

 Тэрміны правядзеньня Школ па правах чалавека для моладзі:

29 чэрвеня – 6 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня).

12 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня).

- 21 – 28 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 25 чэрвеня).

    Запрашаецца беларуская моладзь ад 18 да 25 гадоў, зацікаўленая ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека. Працоўныя мовы: беларуская і расейская.

Школа па правах чалавека для выкладчыкаў ладзіцца з 2 да 10 жніўня. Да ўдзелу

 запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклю, правоў чалавека ў

 школах і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 8 ліпеня.

Падрабязную інфармацыю і формы заявак можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://spring96.org/be/news/21665/.

Паводле рассылкі belngo.info

5уверх

G Спаборы

5уверх

 Фотаспабор “Культурнае жыцьцё”

«Мінскі блог» запрашае ўсіх актыўных удзельнікаў культурнага жыцьця любога горада Беларусі ўзяць удзел у фотаспаборы ”Культурнае жыцьцё”.

 Прапануецца распавесьці аб тым, як Вы праводзіце свой вольны час, што для Вас азначае словазлучэньне "культурнае жыцьцё", і, магчыма, даць новую, арыгінальную трактоўку паняцьцям "культурнае жыцьцё" і "культурныя людзі". Пакажыце абсалютна новыя бакі гэтага жыцьця, а таксама проста распавядзіце аб тым, што і як адбываецца ў Вашым горадзе ўвесну.

Працы прымаюцца на эл.адрас [email protected] .

Апошні тэрмін – да 7 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.

Паводле http://svetlahorsk.belarda.org/

5уверх

 

         Спабор маладых літаратараў

Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Галіяфы” (Беларусь) адкрывае штогадовы рэспубліканскі літаратурны спабор для моладзі імя Паўлюка Шукайлы.

Сёлета спабор ладзіцца ў межах дзвюх кніжных серый:

-Серыя “Другі фронт мастацтваў”: паэзія  – ад 500 да 1500 радкоў, проза – ад 4 да 8 друкаваных аркушаў ( 1 аркуш – 40000 знакаў з прабеламі).

-Серыя “Калекцыя беларускай фантастыкі”: проза – ад  4 да 8 друкаваных аркушаў.

Матэрыялы падаюцца ў электронным альбо ў раздрукаваным выглядзе. Неабходна абвязкова пазначыць кароткую біяграфію, кантакты аўтара.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца паэты і празаікі Беларусі ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў, якія пішуць па-беларуску.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 29 верасьня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. адрасе   альбо на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.goliafy.com.

Адар’я Гуштын

5уверх

 

" 

Не спазьніся!

5уверх

 

         Навучаньне ў Вышэйшай школе права ў Рызе

Рыжская Вышэйшая Школа Права абвяшчае набор на 2008-2009гг. на спецыяльнасьць Міжнароднае публічнае права.

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 чэрвеня.

Дадатковая інфармацыя па-ангельску разьмешчаная на вэб-пляцоўцы:

 http://www.rgsl.edu.lv/index.php?part=masters&page=solarship

Паводле рассылкі belngo.info

5уверх

Міжнародны спабор для журналістаў

Журналісты з Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі…” да 60-годдзя абвяшчэньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека.

            Матэрыял мусіць быць напісаны на мове краіны і падавацца ў тэксце арыгінала.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 31 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.stiftung-evz.de . З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. пошту .

5уверх

 

         Валянтэрства ў Германіі

Арганізацыя «Friends of Waldorf Education» запрашае да ўдзелу ў гадавой валянтэрскай праграме, якая пачнецца ў жніўні-верасьні.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: тэл.: +49 (0)721 35 48 06-17, (German, English, Polish), факс: +49 (0)721 35 48 06-16. Эл.пошта: , вэб-пляцоўка: http://www.freunde-waldorf.de/.

Паводле рассылкі belngo.info

5уверх

 



107 | 108 | 109 | 110 | 111 | 112 | 113 | 114 | 115 | 116 | 117 | 118 | 119 | 120 | 121 | 122 | 123 | 124 | 125 | 126 | 127 | 128 | 129 | 130 | 131 | 132 | 133 | 134 | 135 | 136 | 137 | 138 | 139 | 140 | 141 | 142 | 143 | 144 | 145 | 146 | 147 | 148 | 149 | 150 | 151 | 152 | 153 | 154 | 155 | 156 | 157 | 158 | 159 | 160 | 161 | 162 | 163 | 164 | 165 | 166 | 167 | 168 | 169 | 170 | 171 | 172 | 173 | 174 | 175 | 176 | 177 | 178 | 179 | 180 | 181 | 182 | 183 | 184 | 185 | 186 | 187 | 188 | 189 | 190 | 191 | 192 | 193 | 194 | 195 | 196 | 197 | 198 | 199 | 200 | 201 | 202 | 203 | 204 | 205 | 206 | 207 | 208 | 209 | 210 | 211 | 212 | 213 | 214 | 215 | 216 | 217 | 218 | 219 | 220 | 221 | 222 | 223 | 224 | 225 | 226 | 227 | 228 | 229 | 230 | 231 | 232 | 233 | 234 | 235 | 236 | 237 | 238 | 239 | 240 | 241 | 242 | 243 | 244 | 245 | 246 | 247 | 248 | 249 | 250 | 251 | 252 | 253 | 254 | 255 | 256 | 257 | 258 | 259 | 260 | 261 | 262 | 263 | 264 | 265 | 266 | 267 | 268 | 269 | 270 | 271 | 272 | 273 | 274 | 275 | 276 | 277 | 278 | 279 | 280 | 281 | 282 | 283 | 284 | 285 | 286 | 287 | 288 | 289 | 290 | 291 | 292 | 293 | 294 | 295 | 296 | 297 | 298 | 299 | 300 | 301 | 302 | 303 | 304 | 305 | 306 | 307 | 308 | 309 | 310 | 311 | 312 | 313 | 314 | 315 | 316 | 317 | 318 | 319 | 320 | 321 | 322 | 323 | 324 | 325 | 326 | 327 | 328 | 329 | 330 | 331 | 332 | 333 | 334 | 335 | 336 | 337 | 338 | 339 | 340 | 341 | 342 | 343 | 344 | 345 | 346 | 347 | 348 | 349 | 350 | 351 | 352 | 353 | 354 | 355 | 356 | 357 | 358 | 359 | 360 | 361 | 362 | 363 | 364 | 365 | 366 | 367 | 368 | 369 | 370 | 371 | 372 | 373 | 374 | 375 | 376 | 377 | 378 | 379 | 380 | 381 | 382 | 383 | 384 | 385 | 386 | 387 | 388 | 389 | 390 | 391 | 392 | 393 | 394 | 395 | 396 | 397 | 398 | 399 | 400 | 401 | 402 | 403 | 404 | 405 | 406 | 407 | 408 | 409 | 410 | 411 | 412 | 413 | 414 | 415 | 416 | 417 | 418 | 419 | 420 | 421 | 422 | 423 | 424 | 425 | 426 | 427 | 428 | 429 | 430 | 431 | 432 | 433 | 434 | 435 | 436 | 437 | 438 | 439 | 440 | 441 | 442 | 443 | 444 | 445 | 446 | 447 | 448 | 449 | 450 | 451 | 452 | 453 | 454 | 455 | 456 | 457 | 458 | 459 | 460 | 461 | 462 | 463 | 464 | 465 | 466 | 467 | 468 | 469 | 470 | 471 | 472 | 473 | 474 | 475 | 476 | 477 | 478 | 479 | 480 | 481 | 482 | 483 | 484 | 485 | 486 | 487 | 488 | 489 | 490 | 491 | 492 | 493 | 494 | 495 | 496 | 497 | 498 | 499 | 500 | 501 | 502 | 503 | 504 | 505 | 506 | 507 | 508 | 509 | 510 | 511 | 512 | 513 | 514 | 515 | 516 | 517 | 518 | 519 | 520 | 521 | 522 | 523 | 524 | 525 | 526 | 527 | 528 | 529 | 530 | 531 | 532 | 533 | 534 | 535 | 536 | 537 | 538 | 539 | 540 | 541 | 542 | 543 | 544 | 545 | 546 | 547 | 548 | 549 | 550 | 551 | 552 | 553 | 554 | 555 | 556 | 557 | 558 | 559 | 560 | 561 | 562 | 563 | 564 | 565 | 566 | 567 | 568 | 569 | 570 | 571 | 572 | 573 | 574 | 575 | 576 | 577 | 578 | 579 | 580 | 581 | 582 | 583 | 584 | 585 | 586 | 587 | 588 | 589 | 590 | 591 | 592 | 593 | 594 | 595 | 596 | 597 | 598 | 599 | 600 | 601 | 602 | 603 | 604 | 605 | 606 | 607 | 608 | 609 | 610 | 611 | 612 | 613 | 614 | 615 | 616 | 617 | 618 | 619 | 620 | 621 | 622 | 623 | 624 | 625 | 626 | 627 | 628 | 629 | 630 | 631 | 632 | 633 | 634 | 635 | 636 | 637 | 638 | 639 | 640 | 641 | 642 | 643 | 644 | 645 | 646 | 647 | 648 | 649 | 650 | 651 | 652 | 653 | 654 | 655 | 656 | 657 | 658 | 659 | 660 | 661 | 662 | 663 | 664 | 665 | 666 | 667 | 668 | 669 | 670 | 671 | 672 | 673 | 674 | 675 | 676 | 677 | 678 | 679 | 680 | 681 | 682 | 683 | 684 | 685 | 686 | 687 | 688 | 689 | 690 | 691 | 692 | 693 | 694 | 695 | 696 | 697 | 698 | 699 | 700 | 701 | 702 | 703 | 704 | 705 | 706 | 707 | 708 | 709 | 710 | 711 | 712 | 713 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.