|
www.nn.by Кіраўнік Рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта ва Ўкраіне і Беларусі Штэфан Хробат заявіў пра пачатак працэсу закрыцьця прадстаўніцтва ў Менску.
Кіраўнік акрэдытаванай у Беларусі філіі прадстаўніцтва Фонду Фрыдрыха Эбэрта Сяргей Анацка ў інтэрвію Радыё Свабода паведаміў:
«Гэта перадусім выклікана тым, што зьмяніліся ўмовы працы. У тым ліку зьмянілася заканадаўства Беларусі, таму фонд мусіць зачыняцца. Ёсьць такі дакумэнт, як «Палажэньне аб прадстаўніцтвах», у апошні час яно зьмянілася. То бок калі раней трэба было, каб МЗС, Мін’юст ці суд прымаў рашэньне аб закрыцьці арганізацыі, то сёньня атрымліваецца, што адмысловага рашэньня прымаць ня трэба. І калі тэрмін скончыўся, то прадстаўніцтва аўтаматычна лічыцца зачыненым. Таму фонд сам змушаны пачынаць працэс закрыцьця. Былі падрыхтаваныя ўсе дакумэнты, яны былі пададзеныя, але мы не атрымалі адказу».
|