|
Калыханкавая рэвалюцыя.
На прэм'еры сваёй новай праграмы "Калыханкі", што днямі адбылася ў канцэртнай зале "Мінск", спявак Зміцер Вайцюшкевіч заявіў: "Мы зрабілі рэвалюцыю ў калыханках!"
Прадстаўнікі дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ папрасілі спевака запісаць адну калыханку для праекта. Зміцер запісаў дзесяць. Аўтар задаволены зробленым: "Мы цяпер маем магчымасць зрабіць новую беларускую песенную традыцыю для нашых дзяцей. У першую чаргу мы павінны пісаць для дзяцей. Ды і ўсе мы былі або і цяпер ёсць дзеці".
г-та "Народная воля",12 студзеня 2007г.
|