English version
 










Навіны

 


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail:

www:ts.adukatar.net

                                                        Выпуск 250                                                          

(7 чэрвеня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел Мікола Таранда, Андрэй Мялешка.

 

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

 

 

 

Сёньня ў выпуску:

 

Сёньня абмяркуюць стан гісторыка-культурнай спадчыны Гародні! 2

Лявон Вольскі ў Гародні.................................................................… 2

Праваабарончы сэмінар..................................................................… 2

Грамадзкія актывісты ў абарону правоў школьнікаў.....................… 2

Фэстываль прыроды і мастацтва ў Супрасьлі................................… 3

Запрашаем на Купальле...................................................................… 4

Сэмінары па PR грамадзкіх арганізацый........................................… 4

Валянтэрскі летнік для моладзі.......................................................… 5

Археалягічныя раскопкі для ўсіх ахвотных....................................… 6

Спабор эсэ Сусьветнага банку........................................................… 6

Летнік для праваабаронцаў.............................................................… 7

Спабор мікрафільмаў......................................................................… 7

Моладзевы летнік-сэмінар...............................................................… 8

Інтэграцыйны сэмінар у Польшчы.................................................… 8

Дасьледчы спабор для школьнікаў.................................................… 8

Спабор эсэ для моладзі...................................................................… 9

Фэстываль для аматараў актыўнага адпачынку..............................… 9

 

 

 

 

 

~Падзеі:

Сёньня абмяркуюць стан гісторыка-культурнай спадчыны Гародні!

Сёньня факультэт гісторыі і сацыялогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта імя Янкі Купалы ладзіць круглы стол  “Гісторыка-культурная спадчына Гародні: стан, праблемы і перспектывы захаваньня”.

               Мерапрыемства распачнецца ў 15.30 у 220 аўдыторыі галоўнага корпуса ўнівэрсітэта (вул.Ажэшкі, 22).

5уверх

 

Лявон Вольскі ў Гародні

На 9 чэрвеня заплянаваны чарговы канцэрт у межах кампаніі «Музыкі супраць разбурэньня Гародні». Гэтым разам у Гародню прыедзе Лявон Вольскі (NRM).

Канцэрт Лявона Вольскага мае адбыцца ў памяшканьні грамадзкай прыёмнай АГП (былая майстэрня Іваноўскага).

Перад гарадзенцамі ўжо выступалі Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч, якія такім чынам выказалі сваю падтрымку моладзі — абаронцам гарадзенскай гістарычнай спадчыны.

5уверх

 

Праваабарончы сэмінар

У суботу, 9 чэрвеня, мае адбыцца праваабарончы сэмінар для ўсіх ахвотных “Грамадзянін і следзтва”.

На сэмінары будуць разглядацца тэарэтычныя і практычныя пытаньні.

Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканьні Таварыства беларускай школы (вул.Будзёнага, 48а – 44) з 10 да 16 гадзін.

5уверх

Грамадзкія актывісты ў абарону правоў школьнікаў

Прадстаўнікі Грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” і гарадзенскага аддзяленьня “Таварыства беларускай школы” патрабуюць ад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь даць магчымасьць гарадзенскім школьнікам вывучаць гісторыю Беларусі па беларускамоўных падручніках.

Сутнасць незадаволенасьці, выказанай у звароце на імя Міністра, у тым, што напярэдадні 2006-2007 навучальнага года школы з рускай мовай навучаньня атрымалі поўны камплект вучэбных дапаможнікаў па “Гісторыі Беларусі навейшага часу 1917-1945 гг.” для 9-х класаў на рускай мове.

 Замена беларускамоўных вучэбных дапаможнікаў на рускамоўныя праводзілася так, што не пакінула права выбару для жадаючых вучыцца па-беларуску – беларускамоўных падручнікаў не хапае. Аднак сёньняшнія вучні 9-х класаў у 5-8 класах вывучалі курс гісторыі Беларусі па-беларуску.

            Такім чынам, адбываецца паступовая суцэльная замена беларускамоўнага курса айчыннай гісторыі на рускамоўны.

Неабходна вярнуцца да натуральнага стану рэчаў, калі ўласная айчынная гісторыя выкладаецца ў школе на мове тытульнай нацыі. Заўважым, што без беларускамоўных кніг па гісторыі Беларусі ў нашых школах з рускай мовай навучаньня, беларускамоўнымі застаюцца толькі прадметы беларускай славеснасьці.

 Набліжаецца летняя кампанія чарговага камплектавання школьных бібліятэк, і становішча патрабуе  хуткага вырашэння праблемы.

5уверх

 

Фэстываль прыроды і мастацтва ў Супрасьлі

Прадстаўнікі Гарадзеншчыны наведалі XII спатканьне з прыродай і мастацтвам, зладжанае Супрасльскім таварыствам “UROCZYSKO” у партнэрстве з Гарадзенскімі грамадзкімі аб’яднаньнямі “Цэнтр “Трэці сектар” і “Паходня”. Сёлета сымбалем фэсту абраная пчала.

Асноўнай мэтай нашага візыту быў удзел у Фэстывалі рэгіянальнай кухні, у межах якога ладзіўся Чэмпіянат сьвету па прыгатаваньні бабкі і бульбянай кішкі, а таксама Турнір наліўкі. У складзе гарадзенскай дэлегацыі былі навукоўцы і студэнты трох унівэрсітэтаў, медык, спецыяліст апітэрапіі, мастак з Зэльвы – адмыслоўца ў прыгатаваньні кішкі і бабкі, які нават меў з сабою страўнікі і 12 прыпраў для прыгатаваньня конкурснай кішкі.

Прадстаўнікі нашай дэлегацыі мусілі навучыцца прыгатаваньню найлепшых нацыянальных страваў жыдоўскай і татарскай кухні. Пад кіраўніцтвам вядучых майстроў гэтай справы гатавалі дзяўчынкі з мясцовага ліцэю: нас пачаставалі сялёдкай па-жыдоўску і нейкім экзатычным татарскім пірагом, назву якога я так і не магу ўзгадаць.

Мы паспыталі некалькі гатункаў кішак. А Юра Качук прачытаў для навучэнцаў лекцыю аб прыгатаваньні страваў беларускай нацыянальнай кухні. У той жа дзень наведалі прыватную вяндлярню, дзе пачаставаліся лепшымі гатункамі вэнджанага мяса і мясцовай самагонкай з мятай. Вечарам адбылася сустрэча з прадстаўнікамі “Uroczysko”.

2 чэрвеня выступалі мастацкія калектывы, працавалі галерэі, аптэка айца Габрыэля з мясцовага праваслаўнага кляштару, выставы вяндлін, прыгатаваных з дзіка. На сэмінары ў мясцовым турыстычным пансіянаце жыхары горада слухалі цікавыя парады па лячэньні зёлкамі, выступы, прысьвечаныя прыдатным для ежы расьлінам Кнышынскай Пушчы. Нашы дзяўчаты прадставілі цікавы выступ па апітэрапіі і лячэньні рознымі прадуктамі пчалярства, а позна ўвечары мы паглядзелі мультымедыйны фільм “Мікракосмас”.

Трэці дзень быў прысьвечаны фэстывалю рэгіянальнай кухні. Пасьля рэгістрацыі прыгатаваных бабак, кішак, і пушчанскіх налівак, была створана дэгустацыйная камісія, якая засядала за доўгім сталом. Дэгустатарам можна было толькі пазайздросьціць.

 Здавалася, усё было супраць нашай дэлегацыі – зранку ў сталоўцы не аказалася свініны і свойскай каўбасы, якія заказвалі напярэдадні. Пакуль пытаньне вырашылася, аказалася, што не стае часу на прыгатаваньне, бо ўсё запраўлялася ў вялікі “кіндзюк”, які трэба было варыць, а пасьля смажыць. Тым ня меньш, такой духмянай грыбной прыправы я не спрабаваў ніколі у жыцьці, ды так і не паспытаў, бо Юра павёз сваё тварэньне на суд экспэртаў, якія не пакінулі ані кавалачка.

          Пасьля кулінарнага спабору нас чакаў выступ Віктара Шалкевіча.

          Мы мусілі вяртацца дамоў, але фэст працягваўся. На панядзелак быў запланаваны сэмінар, прысьвечаны пчале, выступы  румынскіх манастырскіх хароў з грыгарыянскімі і візантыйскімі сьпевамі; 6 чэрвеня адбыўся  канцэрт украінскай песьні, 8-га ладзіцца літаратурная вечарына “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”, на якую запрошаны беларускія ўдзельнікі аднайменнага спабору, што занатавалі самыя цікавыя легенды і паданьні Прынямоньня.

Мікола Таранда

 

  5уверх

Запрашаем на Купальле

Аргкамітэт па правядзеньні гараденскага Купальля шукае ахвотных узяць удзел у тэатралізаваных прадстаўленьнях пад час сьвята.

 Правядзеньне Купальля заплянавана на канец чэрвеня — пачатак  ліпеня. Арганізатары просяць усіх ахвотных зьвяртацца да Эдварда Дзьмухоўскага (тэл. 1338717).

 

5уверх

 

 

               
  Абвесткі:

         Сэмінары па PR грамадзкіх арганізацый

Фундацыя "Новы стаў" (Люблiн, Польшча) пачынае курс адукацыйных сэмiнараў "Як рэклямаваць дзейнасьць грамадзкiх арганiзацый у сродках масавай iнфармацыi".

Праект будзе праводзiцца ў выглядзе цыкла навучальных заняткаў для прадстаўнiкоў няўрадавых арганiзацый з заходняй Беларусi. Плануецца ўдзел 15 чалавек з Берасцейскай, Гарадзенскай i Менскай абласьцей.

Тэматыка сэмiнараў:

1. Як прапагандаваць дзейнасьць грамадзкiх арганiзацый.

2. Як падрыхтаваць i правесьцi пасьпяховую грамадзкую акцыю.

3. Як наладзiць доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва са СМІ.

4. Аўтапрэзентацыя i мiжасабовыя стасункi.

5. Як выбраць мэтавую групу акцыi i як дайсьцi да яе праз СМІ.

6. Прыклады рэкламы ў СМІ дзейнасьцi люблiнскiх НДА i палiтычных партый Польшчы, якiя будуць прэзентаваныя прэс-сакратарамi мясцовых аддзяленняў палiтычных партый.

У праграме – экскурсii па Люблiне, вiзыты ў грамадзкiя арганiзацыi (Society for Nature and Man www.eko.lublin.pl/tdnicz, Citizens' Academy www.ao.lublin.pl, i European Meetings Centre  Nowy Staw Foundation www.eds-fundacja.pl, у люблiнскую рэдакцыю Gazeta Wyborcza, сустрэчы з выдаўцамi нефармальных газэт i бюлетэняў 1980-х гадоў.

Тэрмiны сэмiнараў: 21-24 чэрвеня, 6-9 лiпеня.

Для ўдзелу ў праграме неабходна даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас: [email protected] .

Апошнi тэрмiн падачы заяўкi – да 12 гадзін 10 чэрвеня.

Арганiзатары аплочваюць пражываньне ў камфартабельных умовах i харчаваньне падчас вiзыту, кошты падарожжа па тэрыторыi Польшчы, вiзы.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў праграме можна знайсьці на вэб-пляцоўцы www.dzedzich.org.

Паводле www.dzedzich.org.

 

5уверх

 

         Валянтэрскі летнік для моладзі

Грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя клюбаў ЮНЭСКА” абвясьціла пра фармаваньне групы ўдзельнікаў валянтэрскага летніка “Сядзіба”.

Добраахвотнікі будуць працаваць на аднаўленьні старадаўняй сядзібы ў пасёлку Сьмілавічы ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці. У праграме таксама навучальныя трэнінгі, фота-пленэр, экскурсіі і іншыя культурныя мерапрыемствы.

У летнік, які пройдзе 9 – 23 ліпеня пры фінансавай падтрымцы Амбасады Францыі ў Беларусі, запрашаецца моладзь зь Беларусі, Італіі і Францыі. Прыярытэт пры адборы будуць мець сябры клюбаў ЮНЭСКА.

 У Сьмілавічах разьмяшчаецца сядзіба Ваньковічаў, вядомая з XVI ст. Цяперашні палацавы комплекс быў закладзены ў ХІХ ст. У гэтым мястэчку нарадзіўся Хаім Суцін  мастак, чыі творы выстаўленыя ў лепшых музэях Францыі.

“На жаль, на гэты момант будынак палаца знаходзіцца ў аварыйным паўразбураным стане і патрабуе тэрміновага ўмяшальніцтва спэцыялістаў, а пра вядомага зямляка наўрад ці хто чуў нават зь мясцовых жыхароў,” – адзначаецца ў інфармацыі арганізатараў летніку. Валянтэры будуць займацца ачысткай парку і высечкай хмызьняку, добраўпарадкаваньнем старых габрэйскіх могілак, ачысткай берага ракі Волма, археалягічнымі працамі і падрыхтоўкай памяшканьняў для экспазыцыі рэпрадукцыяў твораў Х.Суціна на тэрыторыі палаца.

Апошні тэрмін падача заяўкі  1 ліпеня.

Усім зацікаўленым ва ўзросьце 18 – 26 гадоў  Асацыяцыя клюбаў ЮНЭСКА прапануе атрымаць больш падрабязную інфармацыю на вэб-пляцоўцы www.belau.info .

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

         Археалягічныя раскопкі для ўсіх ахвотных

Прафэсар катэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін зьвяртаецца да ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у археалягічных раскопках, якія ён сёлета будзе праводзіць у Сьветлагорскім раёне.

 Добраахвотнікі могуць папрацаваць на раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорска, а таксама на раскопках у вёсцы Каралёва Слабада  на месцы горада Казімір, які існаваў у XVII стагодзьдзі.

Раскопкі ў Шацілках заплянаваныя на другую палову чэрвеня. Шацілкі – былая вёска, якая вядомая па дакумэнтах з 1560 г. (у 1961 г. Шацілкі ператвораныя ў Сьветлагорск). Летась зь ініцыятывы мясцовай грамадзкасьці і з дапамогай дабраахвотнікаў С. Рассадзін выявіў месца, дзе ўзьніклі Шацілкі. У часы Вялікага княства Літоўскага большасьць тутэйшага насельніцтва складалі зямяне – сялянства, якое несла вайсковую службу – і шляхта. Адсюль папаўнялася вайсковая Рэчыцкая харугва, якая праявіла сябе ў шматлікіх бітвах. Летась у Сьветлагорску з грамадзкай ініцыятывы быў усталяваны першы ў Беларусі помнік заснавальніку паселішча, якім у Шацілках лічыцца Раман Шаціла

У ліпені С. Рассадзін мяркуе працягнуць раскопкі ў в. Каралева Слабада-2, на месцы былога горада Казімір. Горад меў Магдэбургскае права і быў разбураны ў час вайны з Расейскай дзяржавай у 1655 г. Раскопкі тут пачаліся летась і мелі плён. На меркаваньне прафэсара,   гэтае месца можа стаць для навукі эталонным помнікам матэрыяльнай культуры XVII ст.

Усім, хто цікавіцца гісторыяй, археалёгіяй і краязнаўствам і можа прысьвяціць частку свайго вольнага часу добраахвотнай працы на архэалягічных раскопках, С. Рассадзін прапануе зьвязвацца зь ім праз тэлефон 567-59-22.

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

         Спабор эсэ Сусьветнага банку

Міжнародная Фінансавая Карпарацыя Сусьветнага Банку (IFC) і газэта Файнэншал Таймз (FT) абвяшчаюць пра пачатак другога штогадовага спабору Эсэ.

Тэма эсэ  “Разьвіцьцё прыватнага сэктару: ствараючы рынкі, мяняючы жыцьці” (па-ангельску: "Private Sector Development: Creating Markets, Transforming Lives").

 Спабор арыентаваны на эсэ, якія змогуць:

•        Надаць натхненьня дасьледваньням у галіне разьвіцьця прыватнага сэктару;

•        Разьвіваць і падтрымліваць перадавыя дасьледваньні ў галіне разьвіцьця прыватнага сэктару;

•        Падводзіць баланс паміж тэарэтычнымі і практычнымі меркаваньнямі па ўдзелу ў прыватным сэктары ў краінах, якія разьвіваюцца, і эфэкту, які аказвае гэты ўдзел на разьвіцьцё;

•        Адлюстроўваць інавацыйныя дасьледваньні, якія грунтуюцца на

выкарыстаньні дадзеных з уласнай прафэсыйнай альбо навуковай працы аўтара;

•        Быць адрасаванымі полісімэйкерам у сфэрах эканомікі і фінансаў,

міжнароднай фінансавай супольнасьці і/альбо міжнародным інвестарам.

         Прызавы фонд будзе складацца з адной  прэміі памерам 20 000 USD, дзьвух па 10 000 USD, і  трох па 5 000 USD. Усе эсэ-пераможцы будуць надрукаваныя ў інтэрнэце альбо іншых формах.

            Апошні тэрмін прыёму эсэ: 30 верасьня.

            За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.ifc.org/competition.

5уверх

 Летнік для праваабаронцаў

Украінская  Асацыяцыя Міжнароднай Амністыі запрашае да ўдзелу ў міжнародным летніку УАМА для сябраў і беларускіх праваабаронцаў.

            Летнік адбудзецца  13-15 ліпеня 2007 года на Валыні (Шацкія азёры). За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да 14-га чэрвеня на эл.адрас: .

            Андрэй Мялешка

5уверх

 

         Спабор мікрафільмаў

Рух “За Свабоду” абвяшчае спабор відэа мікрафільмаў на тэму “Беларусь, якую не паказвае беларускае тэлебачанне”.

Здыміце сюжэт не больш за 10 хвілін і памерам да 100 МБ. Загрузіце яго на відэа-сэрвіс YouTube.com і адашліце спасылку вашага відэа і вашыя кантакты на электронны адрас да 20 ліпеня.

Спіс лепшых працаў будзе апублікаваны на адмысловай вэб-пляцоўцы на YouTube.com, а пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі. Акрамя таго, кожны з удзельнікаў будзе мець магчымасьць паказаць сваю працу некалькім міліёнам гледачоў, якія наведваюць відэа-сэрвіс YouTube.com.

Урачыстае падвядзеньне вынікаў і ўзнагароджваньне пераможцаў адбудзецца 27 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 297 87 90 71 (Юля Коцкая).

       5уверх

 

  

" 

Не спазьніся!

Моладзевы летнік-сэмінар

З 10 да 20 ліпеня Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-Роўныя” ладзіць летнік-сэмінар на беразе  Плешчаніцкага водасховішча.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 да 27 год. На працягу 10 дзён маладзёны з фізычнымі абмежаваньнямі і іх здаровыя аднагодкі будуць браць удзел у інтэрактыўных адукацыйных мерапрыемствах, ролевых гульнях, форум-тэатры, дыскусіях, а таксама адпачываць.

Ахвотным да ўдзелу неабходна адправіць анкету-заяўку на адрас: 220012,   г. Менск, зав.Калініна 16-348.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 287-38-17, тел./факс: 280-77-27, МТС 555-68-38 альбо па электроннай адрэсе:  . Кантактныя асобы: Вадзім Калошкін, Паліна Галаусава.

 

Інтэграцыйны сэмінар у Польшчы

З 24 па 31 жніўня ў Кшыжаве каля Ўроцлава (Польшча) ладзіцца сэмінар „Правы чалавека ў кантэксьце людзей з абмежаванымі магчымасьцямі”.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з інвалідамі, прадстаўнікі арганізацый, якія  працуюць з дзецьмі  і моладдзю, зацікаўленыя ў інтэграцыйных праектах для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Для таго, каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна выслаць анкету па эл. пошце:  не пазьней за 22 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю пра сэмінар і ўзор анкеты можна атрымаць у каардынатаркі праекта Галіны Крот па тэл. 8-029 699 50 87 альбо па эл. адрасе: . 

 

 

Дасьледчы спабор для школьнікаў

Моладзевы клюб “Блізкая гісторыя” абвяшчае дасьледчы спабор па гісторыі для школьнікаў Беларусі “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”.

Мэта спабора – аднавіць частку гісторыі сваёй сям’і, знаёмых, роднага гораду альбо вёскі, узяўшы за асноўную крыніцу здымкі з вашага хатняга альбома. Гэта можа быць адна падзея, але важная для тых, хто на здымку ці для вас саміх, а можа быць гістарычны нарыс пра некалькі пакаленьняў.

            У спаборы могуць браць удзел вучні сярэдніх навучальных устаноў (школ, ліцэяў, гімназій, тэхнікумаў, ПТВ)  пачынаючы з 7 класа да 19 год.

            Працу неабходна даслаць да 1 лістапада.

            Усю патрэбную інфармацыю і брашуру, у якой падрабязна выкладзены ўмовы спабору можна атрымаць ад сакратара спабору Ірыны Каваль па тэлефонах: 375 17 213 60 87, 317 46 25, 505 63 85 альбо па эл. пошце: .

 

Спабор эсэ для моладзі

Абвешчаны міжнародны спабор эсэ для моладзі да 25 год на тэму “Роля мэдыя і камунікацыйных ды інфармацыйных тэхналёгіяў у пабудове сьвету без вайны і насільля”.

Патрабаваньні:

эсэ павінна зьмяшчаць 800 ці меней словаў на англійскай, французскай, гішпанскай ці нямецкай мовах,

твор павінен быць арыгінальным і неапублікаваным,

прымаюцца толькі індывідуальныя працы, але не калектыўныя.

Апошні тэрмін падачы эсэ – 30 чэрвеня.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.goipeace.or.jp альбо па эл. пошце: .

Падрыхтавала Алеся Бяленік

 

Фэстываль для аматараў актыўнага адпачынку

Турыстычная кампанія “Вэрык-Экст” і творчая група “Прэм’ер-Арт” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў рэспубліканскім фэстывалі “Смак Жыцьця”, які мае адбыцца з 17 па 25 жніўня ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці.

            Да ўдзелу ў фэсьце запрашаюцца школы, трэнінгавыя цэнтры, прадстаўнікі прафэсійных праектаў па раскрыцьці ўнутраных рэсурсаў чалавека, а таксама творчыя і фальклёрныя калектывы.

            Падчас фэсту дзейнічае адмысловая праграма для дзяцей, дзіцячая пляцоўка з выхавацелем.

            Удзел у фэсьце – на ўмовах самафінансаваньня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы:

 www.verik – ext.com  альбо зьвярнуўшыся на эл.адрас: .

 

? 
 


304 | 305 | 306 | 307 | 308 | 309 | 310 | 311 | 312 | 313 | 314 | 315 | 316 | 317 | 318 | 319 | 320 | 321 | 322 | 323 | 324 | 325 | 326 | 327 | 328 | 329 | 330 | 331 | 332 | 333 | 334 | 335 | 336 | 337 | 338 | 339 | 340 | 341 | 342 | 343 | 344 | 345 | 346 | 347 | 348 | 349 | 350 | 351 | 352 | 353 | 354 | 355 | 356 | 357 | 358 | 359 | 360 | 361 | 362 | 363 | 364 | 365 | 366 | 367 | 368 | 369 | 370 | 371 | 372 | 373 | 374 | 375 | 376 | 377 | 378 | 379 | 380 | 381 | 382 | 383 | 384 | 385 | 386 | 387 | 388 | 389 | 390 | 391 | 392 | 393 | 394 | 395 | 396 | 397 | 398 | 399 | 400 | 401 | 402 | 403 | 404 | 405 | 406 | 407 | 408 | 409 | 410 | 411 | 412 | 413 | 414 | 415 | 416 | 417 | 418 | 419 | 420 | 421 | 422 | 423 | 424 | 425 | 426 | 427 | 428 | 429 | 430 | 431 | 432 | 433 | 434 | 435 | 436 | 437 | 438 | 439 | 440 | 441 | 442 | 443 | 444 | 445 | 446 | 447 | 448 | 449 | 450 | 451 | 452 | 453 | 454 | 455 | 456 | 457 | 458 | 459 | 460 | 461 | 462 | 463 | 464 | 465 | 466 | 467 | 468 | 469 | 470 | 471 | 472 | 473 | 474 | 475 | 476 | 477 | 478 | 479 | 480 | 481 | 482 | 483 | 484 | 485 | 486 | 487 | 488 | 489 | 490 | 491 | 492 | 493 | 494 | 495 | 496 | 497 | 498 | 499 | 500 | 501 | 502 | 503 | 504 | 505 | 506 | 507 | 508 | 509 | 510 | 511 | 512 | 513 | 514 | 515 | 516 | 517 | 518 | 519 | 520 | 521 | 522 | 523 | 524 | 525 | 526 | 527 | 528 | 529 | 530 | 531 | 532 | 533 | 534 | 535 | 536 | 537 | 538 | 539 | 540 | 541 | 542 | 543 | 544 | 545 | 546 | 547 | 548 | 549 | 550 | 551 | 552 | 553 | 554 | 555 | 556 | 557 | 558 | 559 | 560 | 561 | 562 | 563 | 564 | 565 | 566 | 567 | 568 | 569 | 570 | 571 | 572 | 573 | 574 | 575 | 576 | 577 | 578 | 579 | 580 | 581 | 582 | 583 | 584 | 585 | 586 | 587 | 588 | 589 | 590 | 591 | 592 | 593 | 594 | 595 | 596 | 597 | 598 | 599 | 600 | 601 | 602 | 603 | 604 | 605 | 606 | 607 | 608 | 609 | 610 | 611 | 612 | 613 | 614 | 615 | 616 | 617 | 618 | 619 | 620 | 621 | 622 | 623 | 624 | 625 | 626 | 627 | 628 | 629 | 630 | 631 | 632 | 633 | 634 | 635 | 636 | 637 | 638 | 639 | 640 | 641 | 642 | 643 | 644 | 645 | 646 | 647 | 648 | 649 | 650 | 651 | 652 | 653 | 654 | 655 | 656 | 657 | 658 | 659 | 660 | 661 | 662 | 663 | 664 | 665 | 666 | 667 | 668 | 669 | 670 | 671 | 672 | 673 | 674 | 675 | 676 | 677 | 678 | 679 | 680 | 681 | 682 | 683 | 684 | 685 | 686 | 687 | 688 | 689 | 690 | 691 | 692 | 693 | 694 | 695 | 696 | 697 | 698 | 699 | 700 | 701 | 702 | 703 | 704 | 705 | 706 | 707 | 708 | 709 | 710 | 711 | 712 | 713 >>

Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.