|
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца грамадзкія і дзяржаўныя структуры, якія ажыцьцяўляюць сумесную дзейнасьць у сваім рэгіёне ці між рэгіёнамі. Заяўкі на рэалізацыю праекта павінны падавацца ня менш, як ад двух арганізацый. Найбольшым прыярытэтам у межах спабору карыстаюцца сумесныя мерапрыемствы, акцыі, стажыроўкі, выданьне друкаванай прадукцыі і г.д.
Максымальная кошт падтрымкі па адной заяўцы – 500 эўра. Заяўкі падаюцца ў друкаваным выглядзе рэгіянальнаму каардынатару Праграмы падтрымкі па вашай вобласьці.
Гарадзенскія арганізацыі павінны зьвяртацца па адрасе:
230023 г. Гродна, вул. Акадэмічная, д. 15.
E-mail: ; ;
Копія заяўкі ў электронным выглядзе дасылаецца на адрас каардынацыйнага бюро Праграмы падтрымкі Беларусі : .
Кантактны адрас і тэлефон для даведак: вул. Сухая, 25, 220048 г. Менск, тэл/факс (017) 200 31 82.
Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК
З рассылкі Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
|