|
“Асацыяцыя свабодных гісторыкаў” новае грамадскае аб'яднанне
Сёньня ў Менску адбудзецца ўстаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня “Асацыяцыя свабодных гісторыкаў”. Плянуецца, што ўдзельнікі абмяркуюць сытуацыю ў гістарычнай навуцы і зацьвердзяць плятформу свайго новага прафэсійнага аб’яднаньня. На сходзе таксама будзе абраны каардынацыйны камітэт, задача якога – афіцыйная рэгістрацыя асацыяцыі.
30 беларускіх гісторыкаў паведамілі пра намер удзельнічаць у сёньняшнім мерапрыемстве. Старшыня аргкамітэту ў справе стварэньня “Асацыяцыі свабодных гісторыкаў” Ніна Стужынская называе прозьвішчы аўтарытэтных дасьледчыкаў: Ігара Кузьняцова, Тацьцяны Процька, Сяргея Тарасава, Генадзя Сагановіча, Андрэя Кіштымава, а таксама лепшыя прадстаўнікі маладой зьмены.
Праект статуту грамадзянскага аб’яднаньня свабодных гісторыкаў прадугледжвае яго рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі. Калі ж Мінюст адмовіць у регістрацыі, застаюцца магчымасьці быць нацыянальнай філіяй міжнароднай арганізацыі. “Ёсьць усясьветныя арганізацыі гісторыкаў. Да прыкладу, Акадэмія гістарычнай памяці. Кшталту такіх жа Арганізацыя па ахове помнікаў і памятных мясьцінаў ІКАМОС пры ЮНЭСКА. Альбо такая, як Эўрапейская арганізацыя археолягаў. Будзем абмяркоўваць фактары дзейнасьці і ўмовы, на якіх мы зможам працаваць”.
Паводле інфрамацыі. змешчанай на сайце www.Svaboda.org
|