|
Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мір моладзі – моладзь свету»
17 – 19 красавіка 2008 г. ў г. Вінніца (Украіна) адбудзецца VII міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мір моладзі – моладзь свету». Мэты канферэнцыі: асвятліць досвед і праблемы маладзёвага руху розных рэгіёнаў свету, абмеркаваць праблемы падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, абмеркаваць накірункі эканамічнага, прававога, культурнага і сацыяльнага супрацоўніцтва моладзі.
Арганізатары канферэнцыі – Вінніцкі інстытут міжрэгіянальнай акадэміі кіравання персаналам, дзяржаўная адміністрацыя Вінніцкай вобласці, Вінніцкі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Універсітэт імя А. Міцкевіча (Познань, Польшча), Вінніцкі дзяржаўны педагагічны універсітэт, Вінніцкі культурна-асветніцкі саюз палякаў і Познаньская эканамічная акадэмія (Польшча).
Тэматычны накірунак канферэнцыі 2008 г.: кіраванне бяспекай інфармацыйных рэсурсаў. Праца канферэнцыі будзе праводзіцца па 4-ох секцыях.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 сакавіка 2008 г.
Падрабязная аб'ява – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
|