|
Канферэнцыя “Масты свабоднай інфармацыі”
4 снежня 2007 г. ў г. Луцк (Украіна) адбудзецца канферэнцыя „Масты свабоднай інфармацыі” (Free Media Bridges).
Арганізатар канферэнцыі – цэнтр “Наша справа” – запрашае да ўдзелу ў ёй студэнтаў, моладзь, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый і ўсіх зацікаўленых асобаў. Удзельнікі канферэнцыі – прадстаўнікі арганізацый з Беларусі, Германіі, Польшчы, Украіны і Францыі засяродзяцца на 3-х асноўных тэмах: праграма “Моладзь у дзеянні”, далучэнне моладзі да медыя-праектаў, праграмы палітычнай асветы.
Апошні дзень падачы заявак – 15 лістапада 2007 г.
Падрабязная інфармацыя: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki
|