|
Конкурс эсэ для старшакласнікаў “Абяры сваю будучыню” – 2008
Вышэйшая школа камерцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wy?szа Szko?а Handlu i Prawa im. Ryszarda ?azarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) праводзіць конкурс эсэ для вучняў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школаў, ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку з Беларусі.
У гэтым годзе Лазарскі прапануе удзельнікам конкурсу паразважаць над вельмі важнай і цікавай грамадскай з’явай – фармаваннем грамадскай думкі.
Ад вучняў з Беларусі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца эсэ на беларускай, англійскай ці польскай мовах. Вучні 11-х класаў, зацікаўленыя ў атрыманні зніжкі на англамоўную адукацыю ў LSC, павінны пісаць эсэ па-англійску. Ацэньвацца будзе выключна змест эсэ, таму выбар мовы з прапанаваных да ўдзелу ў конкурсе не будзе ніякім чынам уплываць на вынікі конкурсу. Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароды, у тым ліку права на зніжку аплаты для навучання ў ВШЛ.
Падрабязная абвестка, дапаўняльная інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Тэрмін прыёму працаў: да 10 сакавіка 2008.
|